акру́жнасць, ‑і, ж.

Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара. // Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праця́г ’прадаўжэнне’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальны дэрыват ад праця́гваць; не выключана і запазычанне з польск., параўн. przeciągдаўжыня, працягласць’. У беларускай мове з’явілася ў пач. XX ст. (Гіст. лекс., 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́дыус, ‑а, м.

1. Адрэзак прамой, які злучае які‑н. пункт акружнасці або паверхні шара з цэнтрам, а таксама даўжыня гэтага адрэзка.

2. перан. Велічыня дзеяння, распаўсюджання чаго‑н. (у адносінах да якога‑н. цэнтра). Брыгада стаяла ў лясах і ў рэдкіх уцалелых ад карнікаў і авіябамбёжак лясных вёсачках у радыусе кіламетраў дванаццаць. Хадкевіч.

[Лац. radius — спіна, кола, прамень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што‑н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка. // Таўшчыня чаго‑н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праця́гласць, ‑і, ж.

1. Адлегласць (даўжыня, шырыня ці вышыня), занятая чым‑н. Працягласць трубаправода. □ Велізарны масіў аўса межаваў з жытам, бульбай і на працягласці 300 м — з канюшынай. «Весці».

2. Час, перыяд, тэрмін, на працягу якога што‑н. дзейнічае, адбываецца, існуе. Працягласць урока — сорак пяць хвілін. Працягласць камандзіроўкі — месяц. □ Працягласць нерасту залежыць ад тэмпературы вады. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакру́сенне (пырыкру́сэнне) ’ніткі, якія ідуць ад задняга навоя да пярэдняга’ (Сл. Брэс.). З ⁺перакро́сенне, якое з польск. мазав., падляш. przezkrośnieдаўжыня асновы паміж навоем і ніткамі’, параўн. ’таксама падляш. przekrośnie, przekrosenie ’прастора паміж навоем і ніткамі’. З przez‑ ’праз, цераз’ і krosenie < прасл.krosьnьje < *krosno > кро́сны (гл.). Параўн. яшчэ Трубачоў, Ремесл. терм., 16, 126–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра многіх: бягом накіравацца ў розныя бакі.

Дзеці з шумам разбегліся.

2. Прабегчы некаторую адлегласць, каб падрыхтавацца да скачка, пад’ёму і пад.

Разбегся і скочыў.

Перад скачком трэба добра р.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра думкі: страціць здольнасць сканцэнтравацца на чым-н.

Вочы разбегліся ў каго (разм.) — не ведае, што выбраць, на чым спыніцца.

|| незак. разбяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разбе́г, -у, м. і разбе́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 2 знач.).

Разбег самалёта (даўжыня прабегу па зямлі да моманту ўзлёту). Разбежка перад скачком.

З разбегу

а) набраўшы скорасць, разбегшыся;

б) не змогшы спыніцца пасля бегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паста́ў1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).

Пастаў2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дле1 ’згодна з чым, адпаведна чаму’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Запазычанне з польск. (ГБЛМ, 1, 145). Падрабязна гл. вэдле.

Во́дле2 ’побач, вакол’ (Нас.). Рус. во́дле, во́дли і во́зле, укр. відля, візля, візлі, польск. wedla, wedle, чэш. vedle, славац. veďla, славен. vàdlje, серб.-харв. ва̀дље ’адразу, у тую ж хвіліну’. Звязваецца звычайна з рус. длина, прасл. *dьlgъ і інш. Параўн. таксама ст.-рус. д(ь)лядаўжыня’ (Брукнер, 89; Фасмер, 1, 334, 517). Паводле Праабражэнскага, 1, 90, зыходнай формай была vъ‑dьli, а ст.-чэш. форму vedlé Голуб-Копечны (98) рэканструююць як *vъdьlьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўгі ’доўгі’ (БРС). Рус. до́лгий, укр. до́вгий, чэш. dlouhý, славац. dlhý, польск. długi, балг. дъ́л(ъ)г, серб.-харв. ду̏г, ст.-слав. длъгъ. Прасл. форма *dьlgъ ’доўгі’. Праславянская лексема мае вельмі надзейныя адпаведнасці ў і.-е. мовах. Параўн. ст.-інд. dīrghás, авест. darəga‑, ст.-перс. darga‑, грэч. δολιχός, літ. ìlgas, хец. dalugaeš (мн. л.). Вельмі цікавай з’яўляецца дакладная адпаведнасць вытворнага прасл. *dьlgostьдаўжыня’ і хец. dalugašti‑ ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 524–525; Бернекер, 1, 251–252; Траўтман, 55; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 207–209 (з адпаведнай літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)