Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талкава́ць ’гутарыць, гаварыць; растлумачваць’ (ТСБМ), ’разважаць, доўга і шматслоўна даводзіць’: толкуе — німа чаго слухаць (Федар. 4, Цых.), толкова́ць ’размаўляць, абмяркоўваць’ (ТС), ст.-бел. толковати ’тлумачыць, гаварыць, казаць’ (КГС), сюды ж талкаві́та, талкаві́ста ’разумна, разважна’ (Мат. Маг., Юрч. Вытв.), талко́вы ’змястоўны, разумны, дзелавы, удалы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Цых.). Да толк, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́піць ’размаўляць’ (ТСБМ). Рус. алан. жу́пить ’крычаць (пра птушак)’, жупе́ть ’спяваць (пра птушак)’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) лічыць прасл. дыялектызмам *župiti. І.‑е. корань *geu‑ (Покарны, 1, 393, 403) суадносіцца з *gō̆u‑ (параўн. гутарыць, гаварыць), прадстаўлены яшчэ ў жук, жузнець (гл.). Фасмер, 2, 67 (з пытальнікам «да жук?»). Корань *geu пашыраны элементам ‑p‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уні́клівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.
2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. Дадзіёмаў. [Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі. // Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паці́ху нареч.
1. ти́хо, тихо́нько, потихо́ньку;
гу́тарыць п. — говори́ть ти́хо (тихо́нько, потихо́ньку);
2. осторо́жно;
рабі́ п., каб не сапсава́ць — де́лай осторо́жно, что́бы не испо́ртить;
3. ме́дленно;
хадзі́ць п. — ходи́ть ме́дленно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
талкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
Разм.
1. Гутарыць, гаварыць. Мужыкі збіраліся ў кучкі, спрачаліся між сабой і талкавалі. Колас. Я неўзаметку зноў стаў талкаваць пра туман, пра вясну, схіліў гутарку на дзяўчат. Пташнікаў.
2. Растлумачваць што‑н. [Марцін Трайны:] — Што .. [Руневіч] не бачыць, што вы за чалавек? Ды ўжо ж і мы з Сяргеем яму не раз талкавалі. Звальняцца хоча. Брыль. Разумнаму шмат талкаваць не трэба. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Журча́ць, журчэць ’цурчаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. журча́ть, укр. журча́ти (параўн. дзюрча́ти ’тс’), в.-луж. žurčeć ’тс’, славац. žurčať ’тс’. Утворана ад гукапераймальнай асновы *geu‑, якая суадносіцца з *gō̆u̯‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць) з пашырэннем ‑r‑ і суфіксальным ‑k‑ (як гук) > ‑č‑ перад ‑ě‑ti. Гл. жук, жужэць. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 300), гукапераймальнае журчь + ати (параўн. гурк, урчать, ворчать). Праабражэнскі (1, 238–239), Фасмер (2, 68) указваюць на гукапераймальны характар слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чака́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чаканні (у 1, 2 знач.), прызначаецца для чаканні (у 1 знач.). Чаканная работа.
2. Выраблены шляхам чаканні (у 1 знач.); аздоблены чаканкай. Ды застываюць пальцы на эфесе З чаканнага крутога серабра... Блатун. Індыйская сялянка нясе ваду з калодзежа .. у спецыяльнай меднай пасудзіне, багата ўпрыгожанай чаканным узорам. «ЛіМ».
3. перан. Ясны, выразны, дакладны. Чаканны крок. □ Здавалася, што той, хто быў з гэтай кнігай у агні, гутарыць са мной яе чаканнымі вершамі. Гарбук. Чытаючы гэтыя ямбы, успамінаеш чаканны радок пушкінскага «Яўгенія Анегіна». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жук 1 ’від насякомага’ (ТСБМ), мн. л. жукарэ (Сл. паўн.-зах.). Рус., укр. жук ’тс’, польск. zuk ’від насякомага, Geotrupes’, в.-луж. žuk ’від насякомага, Bruchus’, палаб. zauk ’від насякомага, Roßkewaar’. Параўн. чэш. žukati, славен. žučati ’гусці (пра насякомых)’. Ст.-рус. жукъ. Утворана з суф. ‑к ад гукапераймальнай асновы *žu‑ < *geu̯‑ (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298; Фасмер, 2, 64; Праабражэнскі, 1, 237; Ільінскі, AfslPh, 29, 1908, 496; Брукнер, 667). Аснову *geu̯‑, відаць, трэба суадносіць з дадзенай у Покарнага (1, 403) асновай gou‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць).
Жук 2 ’пранырлівы чалавек’ (ТСБМ). Рус., укр. жук ’тс’. Відаць усх.-слав. сем. перанос ад жук 1 па паводзінах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)