паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́перадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’ (рагач., Сл. ПЗБ), поперэдзень ’пярэдні вяз у санях; дошкі, што кладуцца на перадок воза; пярэдняя вяроўка для ўвязвання сена’ (ТС), попяразаньгалоўкі палазоў’ (лід., Сл. ПЗБ), тюпырыдэнь ’вяроўка для ўвязвання сена, саломы на возе’, драг. попырыднё ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), пдпырыдэй ’тс’, паперадзе^ ’вяроўка-пярэдня’ (свісл., Шатал.). Назва з конфіксам па‑/ па‑ + ‑ень па адносінах да месцазнаходжання: перад, перадок воза, саней і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 242). Параўн. по́парсак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́гень ’сувязь загнутых верхніх частак палазоў з пярэднімі капыламі’ (ПСл). Ад сцягнуць, параўн. іншыя назвы той жа дэталі сцягі, усцяглі (гл.) ’планка, што ідзе ад галоўкі саней да першага капыла’ (Маслен.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́швы, ‑аў; адз. прышва, ‑ы, ж.

Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі. — Гэта на зіму.. [Юрку] прышвы будуць. Без ботаў жа ён зімаваць не будзе. Чорны. — Што ж, другога выйсця, мусіць, няма, — падумаўшы, цяжка вымавіў бацька. — Халявы ў нас ёсць, зробім прышвы, справім палітон... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віскуцень ’пранізлівы вецер’ (КТС, А. Кулакоўскі, М. Лобан), укр. вискотня́ ’пранізлівы крык, віск’, ви́скоцень ’лён, паспелыя галоўкі якога трэскаюцца, і насенне выпадае’; ’званочак’. Відавочна, паходзіць ад *віскот < прасл. viskotъ (параўн. чэш., славац. výskot) і суф. ‑enь. Да віск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачы́на ’зерне маку’, ’каліва, маласць’ (івац., Жыв. сл.; ТС, Ян.), укр. мачи́на ’тс’. Паўд.-бел.-укр. ізалекса, утвораная пры дапамозе суфікса ‑ін‑а ад мак (гл.). Чэш. mačinka ’галінка з пладамі садавіны’, ’«сэрца» галоўкі салаты’ з matć‑ < matka (Махэк₂, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згалавень ’накладка на пярэднюю вось воза пры перавозцы бярвення’ (Шат.), ву́зголовень ’плашка, у якой замацоўваюцца ручкі (у возе)’ (лун., Шатал., Маслен.), у́зголовень ’тс’ (Маслен.). Гл. ву́згалавак, суфіксацыя характэрна для назваў дэталей у возе і санях; параўн. палес. на́головень ’вяз, які злучае галоўкі саней’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шва1 ’драўляны вал у ткацкім станку, на які навіваюць ніткі асновы або вытканае палатно’ (Касп.; Інстр. 2), ’пярэдні навой’ (рас., Шатал.), ’папярочная перакладзіна ў кроснах’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’частка кроснаў’ (Дабрав., Кросны), прышва ’сувой’ (Мат. Гом.). Рус. пришва ’пярэдні вал у ткацкім станку для ўмацавання нітак асновы і намотвання вытканага палатна’, ’абрэзак палатна, да якога прымацоўваюцца ніткі асновы’. Як сведчыць апошняе, прышва ад прышыць, тут у значэнні ’далучыць, прымацаваць’. Гл. прышыцца.

Пры́шва2, мн. л. пры́швы, пры́шву ’пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і пярэднюю частку ступні; галоўкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Мат. Гом., ТС; ашм., Стан.), прышы́ва ’тс’ (Мат. Гом.), пры́швы ’новыя перады, галоўкі, прышытыя да старых халяў’ (Растарг., Інстр. 1), сюды ж з падобнай матывацыяй ’частка, прышытая да асноўнай’ — пры́шва ’частка (рыбалоўнай) сеткі; крыло ў жаку’ (петрык., нараўл., З нар. сл.; Маш.). Рус. при́швы ’новыя галоўкі, прышытыя да старых халяў; боты з новымі галоўкамі, прышвамі’, дыял. ’сеткавае палатно, дадаткова прышытае да крылаў невада’, укр. при́швигалоўкі ў ботах’, при́шивка, при́шовка ’кожны з кавалкаў сеткі, з якіх яна пасшываная’, польск. przyszwa ’саюзка’. Гл. прышва1, а таксама Банькоўскі, 2, 952.

Пры́шва3, прышвы, прішва, прішвы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’; ’жэрдка ў паплёце’ (Касп., Бяльк., паст., Сл. ПЗБ; ТС; полац., слаўг., чэрык., ЛА, 4), пры́швіна ’паплеціна, прывязка’ (ТС), прышыўка ’жэрдка, мацаванне крокваў’ (Мат. Гом.), прышывала ’жэрдка ў паплёце’ (паст., глыб., Сл. ПЗБ), прышывала, прышывалі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (паст., шарк., глыб., ЛА, 4). Рус. смал. пришва ’жэрдка, каб прыціснуць салому на возе7. Да прышываць ’прымацоўваць, прывязваць’, гл. прышыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры. Гурскі. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы. Колас.

2. Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)