Віскуцень ’пранізлівы вецер’ (КТС, А. Кулакоўскі, М. Лобан), укр. вискотня́ ’пранізлівы крык, віск’, ви́скоцень ’лён, паспелыя галоўкі якога трэскаюцца, і насенне выпадае’; ’званочак’. Відавочна, паходзіць ад *віскот < прасл. viskotъ (параўн. чэш., славац. výskot) і суф. ‑enь. Да віск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)