По́перадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’ (рагач., Сл. ПЗБ), по́перэдзень ’пярэдні вяз у санях; дошкі, што кладуцца на перадок воза; пярэдняя вяроўка для ўвязвання сена’ (ТС), по́пяразань ’галоўкі палазоў’ (лід., Сл. ПЗБ), по́пырыдэнь ’вяроўка для ўвязвання сена, саломы на возе’, драг. попырыдне́ ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), по́пырыдэй ’тс’, папе́радзень ’вяроўка-пярэдня’ (свісл., Шатал.). Назва з конфіксам па‑/по‑ + ‑ень па адносінах да месцазнаходжання: перад, перадок воза, саней і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 242). Параўн. по́парсак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)