Вярхоўка1 ’вяршаліна (маладняку)’ (КТС), укр. верхівкавяршыня расліны’, рус. урал. верхо́вкавяршыня дрэва’. Утворана ад вярховы і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка2 ’верхаводка, Leucaspius delineatus’ (Інстр. II, Нік.; Очерки; Жук., 214), рус. верховка: наўг., цвяр., басейн р. Волгі ’дробная рыба, якая плавае ў верхніх слаях вады, верхаводка’, польск. wierzchówka ’гатунак плоткі’. Паўн.-слав. інавацыя ўтвораная ад вярховы (vьrx‑ov‑ъ) і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка3 ’вецер (на Азоўскім моры)’ (КТС). Запазычана з рус. мовы (пры перакладзе твораў К. Паўстоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забе́л ’зашчэп у бервяне пры адпілоўванні’ (Бяльк.). Рус. арханг. забе́л ’ачышчаная ад кары вяршыня кала’. Бяссуфіксны наз ад дзеяслова забяліць, як і забел ’дадатак у ежу’ (Касп.). Параўн. чэш. záběl ’пена пры квашанні піва і інш.’ Пры ачышчэнні ад кары дрэва робіцца белым, адкуль і забел. Гл. белы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярху́шка1вяршыня дрэва, травы’ (КТС, Бяльк., дзвін., Нар. сл.), рус. вярхушка ’верхняя частка чаго-небудзь’. Відавочна, новае ўтварэнне (размоўнага стылю) ад верх (гл.) і суф. ‑ушк‑а (магчыма, пад уплывам рус. мовы).

Вярху́шка2 ’верхняя частка лёгкіх’ (КТС); ’прывілеяваная частка грамадства, класа’ (КТС) — рус. кніжнае лексічнае пранікненне XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Востры, войстры (БРС, Нас., Яруш., КТС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. о́стрый, укр. о́стрий, го́стрий, ст.-рус., ст.-слав. остръ, польск. ostry, чэш., славац. ostrý, балг. о́стър, серб.-харв. о̏шта̑р, о̏штра, о̏штро, славен. óster, ȏstra, óstro, в.-луж. wostry, н.-луж. wótšy. Для прасл. рэканструюецца ostrъ (Махэк₂, 421). Роднаснае літ. aštras, лат. дыял. astrs ’конскі волас’, ст.-інд. áśriḥ ж. р. ’край, вугал, грань, лязо’; aśániḥ ’вастрыё стралы, кідальная зброя’, грэч. ἄκρος ’верхні, крайні’, ἄκρονвяршыня, край, канец’, лац. ācer ’востры’, арм. asełn ’ігла’, ст.-ірл. ēr ’высокі’ (*ak̑ros), алб. áthëtë ’кіслы, даўкі’, грэч. ὄκρις ’вастрыё, вяршыня гары’, лац. ocris ’mons confragosus’, ст.-ірл. ochar ’вугал, выступ’ (гл. Траўтман, 15; Праабражэнскі, 1, 666; Майргофер, 1, 61; Фасмер, 3, 167; там і інш. літ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.

1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

Вяршыня вугла.

Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.

Сагнуць што-н. пад вуглом.

2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

В. дома.

Пайсці за в.

З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).

3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

Наймаць в.

4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

Мець свой в.

|| памянш. вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).

|| прым. вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вільчык1 ’верхні стык даху, страхі’ (КТС, БРС, Бяльк., Некр., Серб., Шушк., Сцяшк. МГ, Тарн., Інстр. I, шкл., КЭС; бых., парыц., Янк. Мат., Янк. I). Укр. палес. вільчык ’верх, грэбень саламянай страхі’. Рус. смал. вильчик ’грэбень страхі’. Да вільча́к (гл.).

Вільчык2 ’часціна коміна на падстрэшшы’ (Буз.); ’франтон’ (ДАБМ); ’вяршыня дрэва’ (ветк., хойн., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу (па сумежнасці, па падабенству). Да вільчык1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.

1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.

2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.

3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.

4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пле́шка1, плі́шка ’верхняя, расшыраная частка чаго-небудзь, што мае форму ножкі стрыжня’, ’верхні канец караняплода’, ’кацёлка (галава) сланечнікаў ’галоўка цвіка’, ’шапка грыба’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Мат. Маг., Бяльк., Юрч. СНЛ, Жыв. сл.). У выніку семантычнага пераносу ’лысіна’ > ’верхняя частка’ з плеш (гл.). Параўн. укр. плі́шка ’драўляны клін’, рус. плешка ’голая вяршыня гары’, ’галоўка цвіка’, ’шырокі канец далата, па якому б’юць малатком’, польск. pleszka ’галоўка цвіка, шрубы’, ’пляма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верх, вяршыня, верхавіна, вяршаліна, спічак / гары: пік / будынка: шпіль, шпіц; макаўка (разм.); шапка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ма́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

1. Плод маку — каробачка, дзе знаходзіцца насенне.

2. Разм. Купал царквы. У Навагранах камяніцы, а касцёл такі, што як захочаш зірнуць на яго макаўку, дык шапка падае з галавы. Сабаленка.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго‑н. Удалечыні цямнілася макаўка вадакачкі. Алешка. Звярнулі браты на лясную сцежачку, мінулі дуб з сухой макаўкай. С. Александровіч.

4. Верхняя частка галавы. Уладзімір Верамейчык, пасунуўшы вушанку на самую макаўку галавы, разам з механікам дзелавіта, па-гаспадарску правярае спраўнасць тэхнікі. Дуброўскі.

5. Канец кораня конскага хваста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)