Вярху́шка1 ’вяршыня дрэва, травы’ (КТС, Бяльк., дзвін., Нар. сл.), рус.вярхушка ’верхняя частка чаго-небудзь’. Відавочна, новае ўтварэнне (размоўнага стылю) ад верх (гл.) і суф. ‑ушк‑а (магчыма, пад уплывам рус. мовы).
Вярху́шка2 ’верхняя частка лёгкіх’ (КТС); ’прывілеяваная частка грамадства, класа’ (КТС) — рус. кніжнае лексічнае пранікненне XX ст.