Ка́нуць ’знікнуць бясследна’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), ’працячы, выступіць’ (ТС). Прасл. kapnǫti ’сачыцца, выступаць’, ’капнуць, упасці’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 147–148; Фасмер, 2, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.

2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасве́дчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ступить сов.

1. (выдаться вперёд) вы́ступіць, вы́тыркнуцца;

2. в др. знач. вы́ступіць; вы́йсці;

из толпы́ вы́ступила же́нщина з нато́ўпу вы́ступіла (вы́йшла) жанчы́на;

полк вы́ступил в похо́д полк вы́ступіў у пахо́д;

вода́ вы́ступила из берего́в вада́ вы́йшла з бераго́ў;

вы́ступить из преде́лов благоразу́мия перен. вы́йсці за ме́жы асцяро́жнасці;

слёзы вы́ступили на глаза́х слёзы вы́ступілі на вача́х;

вы́ступить в печа́ти вы́ступіць у дру́ку;

вы́ступить с ре́чью вы́ступіць з прамо́вай;

вы́ступить про́тив прое́кта вы́ступіць су́праць прае́кта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дасца; -дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

Дом выдаўся вуглом на плошчу.

2. Здарыцца, выпасці; удацца.

Дзень выдаўся цёплы, сонечны.

Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забра́ло ист. забра́ла, -ла ср.;

вы́ступить с откры́тым забра́лом вы́ступіць з адкры́тым забра́лам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проте́ст в разн. знач. пратэ́ст, -ту м.;

вы́ступить с проте́стом вы́ступіць з пратэ́стам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́ступ (БРС), ’участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў’ (Яшк.). Рус. вы́ступ, укр. ви́ступ ’выступленне’, польск. występ, в.-луж. wustup, чэш. výstup ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выступіць (гл. ступіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасве́дчанне ’пацвярджэнне’ (ТСБМ, Нас.), пасвядчэ́нне ’засведчанне’ (Яруш.). Да пасве́дчыць ’сцвердзіць, засведчыць што-н.’, ’выступіць у ролі сведкі’ < све́дка (гл.) < ве́даць. Станаўленне бел. лексем адбывалася пад уплывам польск. poświadczenie, poświadczyć, świadek ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыступа́ць, ‑ае; зак.

Выступіць, паказацца на чым‑н. у вялікай колькасці. Павыступалі кроплі поту. □ Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Трэніравацца некаторы час. — Патрэніруйцеся, а потым і ў школе, на вечары мастацкай самадзейнасці, можна будзе выступіць. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)