пажы́так, -тку м.

1. при́быль ж., по́льза ж., вы́года ж.;

2. только мн. пожи́тки, скарб;

3. перен. пи́ща ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздо́лье ср.

1. раздо́лле, -лля ср., прасто́р, -ру м.;

2. перен. раздо́лле, -лля ср.; раско́ша, -шы ж.; выго́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́жа ’плата за размен грошай’ (Гарэц., Нас.), укр. ла́жа ’задатак’, ’надбаўка’, польск. laża ’даплата’, ’прыбытак ад размену грошай’. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (Слаўскі, 5, 73), у якой laża < іт. lʼaggio, якое з agioвыгода’ пры пасрэдніцтве ст.-ням. lage, laže (XVI ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кары́сць ж., в разн. знач. по́льза; (материальная — ещё) вы́года, коры́сть;

прыне́сці к. радзі́ме — принести́ по́льзу ро́дине;

займе́ць к. — извле́чь по́льзу;

на к. — на по́льзу;

што яму́ за к. ад гэ́тага? — кака́я ему́ вы́года (коры́сть) от э́того?;

гавары́ць на к. — (каго, чаго) говори́ть в по́льзу (кого, чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уту́льнасць, ‑і, ж.

1. Выгода, упарадкаванасць жылля, быту. Паны, паненкі і панічы яшчэ спяць: ажылі толькі слугі, рыхтуючы для іх дастатак і ўтульнасць новага дня. Брыль. У пакоі цішыня. І утульнасць. Такая ўтульнасць, калі кожная рэч тут мае сваю сурвэтку, зробленую рукой самой гаспадыні, калі .. на сценах вісяць аплікацыі і вышыўкі. Скрыган. Прасторны пакой з прыбранымі пасцелямі сваёй утульнасцю і цяплом прыняў папаўненне. Алешка.

2. Уласцівасць утульнага. Уздоўж мяжы ішоў дазорны, Успамінаў утульнасць хат. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зысквыгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лафа́, лахва́выгода’, ’шанцаванне’ (ТСБМ), астрав., паст., лях., чэрв. ’раскоша, удача’, шальч. ’хвальба’ (Сл. паўн.-зах.), ’добры’ (нясв., Жд. 2), ’карысць, лёгка набываемы прыбытак, спажыва’ (Нас., Шат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. лафа́, лахва́, рус. лафа́, ст.-рус. алафа, олафа, ст.-польск. lafa, серб.-харв. лафа. З тур. alafa, alef (< араб. elef) ’плата султана на ўтрыманне паслоў, слуг і коней’ (Міклашыч, 159; Бернекер, 1, 683; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 4, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удо́бство ср. зру́чнасць, -ці ж., ёмкасць, -ці ж.; (благоустроенность) выго́да, -ды ж., выго́днасць, -ці ж.;

удо́бство возду́шных сообще́ний выго́днасць (зру́чнасць) паве́траных зно́сін;

кварти́ра с удо́бствами кватэ́ра з выго́дамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лагода ’прыемны спакой, хараство’, ’згода, дружба, прыязнь’ (ТСБМ), лагодзіць ’ладзіць, улагоджваць, дагаджаць’, ’мірыць’ (Нас.), ’лашчыць, прывабліваць’ (ТСБМ), дзярж. ’майстраваць’ (Нар. сл.), лагодзіцца ’мірыцца’, ’рабіцца паблажлівым, літасцівіцца’ (Нас.). Укр. ла́года, ла́гід ’лагода’, ла́годження ’рамонт, выпраўленне’, ’рыхтаванне’, рус. ла́годить ’ладзіць, мірна ўлагоджваць’, ла́года ’лагода, парадак’, ст.-рус. лагодити ’рабіць прыемнае’, ’патакаць’ (XI ст.), ст.-польск. łagoda (XVI ст.), каш. łagoda, польск. łagodność, н.-луж. łagoda, в.-луж. lahoda, чэш., славац. lahoda ’прывабнасць, хараство, чароўнасць’, славен. lágoda ’зло, гарэзлівасць, свавольства, слабасць, нізасць’, lágod, серб.-харв. ла̏года ’прыемнасць, задаволенасць’, ’выгода’. Прасл. lagoda ’парадак, гарманічнасць, згода’, ’выгода, зручнасць, дабрата, прыязны прыемнасць’, якое паходзіць ад < *laga, што мае адпаведнікі ў літ. lóga, logà ’куча’, ’рад, кратнасць’, ’чарга’, logúoti ’складаць, прыводзіць у парадак’, лат. lãga, lãgs ’слой’, ’парадак’, ’здатнасць, здольнасць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑oda, напр., свабода, ягада (Буга, Rink., 1, 450; Зубаты, AfslPh, 16, 397; Эндзелін–Мюленбах, 2, 436–437; Фрэнкель, IF, 69, 136; Фасмер, 2, 446). Беспадстаўныя сумненні Бернекера (1, 684), калі ён суадносіць lagoda, прымаючы ў якасці асноўнага значэння ’слабасць, падатлівасць’, з і.-е. *(s)lēg ’слабы’, лац. laxus ’свабодны, які вольна звісае’, ’лагодны’, ст.-ісл. lākr ’благі, малакаштоўны’, ст.-в.-ням. slah ’слабы’. Таксама Младэнаў (268); Махэк₂ (317–318) мяркуе, што lagoda з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад lagoditi.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыса́да1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус. дыял. приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск. przysada ’аздоба’ і г. д.

Прыса́да2выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел. присадъ ’сядзіба’, укр. приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)