кон, ‑у, м.

1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.). Абчарціць кон. Паставіць фігуры на кон. // Фігуры, расстаўленыя на гэтым месцы ў адпаведнасці з правіламі гульні. Выбіць кон з круга. // Месца, куды кладуць стаўку ў азартных гульнях. На коне ляжала капеек пяць медзі. Гарэцкі.

2. Адна партыя якой‑н. гульні. Згуляць кон у гарадкі.

•••

Ставіць на кон гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малаці́ць, мылаці́ць, малоці́ць, молотэ́тэвыбіваць зерне з каласоў, струкоў цапамі, малатарняй ці камбайнам’, ’удараць, стукаць’, ’збіваць, біць, разбіваць, ламаць’, ’лапатаць’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС). Укр. молотити ’тс’, рус. молотить, польск. młócić, н.-луж. młośiś, в.-луж. młócić, чэш. mlátiti, славац. mlátiť, славен. mlátiti, серб.-харв. мла́тити, балг. млатя, ц.-слав. млатити. Прасл. moltiti, якое ўзыходзіць да moltъ > молат (гл.). Сюды ж малаце́нне, малаце́ня, малаце́нё, молоце́нье ’малацьба’ (Сцяц., ТС; навагр., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́раць: пыраць бялізну пранікам ’праць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́ць ’пароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэ ’парнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.

Ч. манеты.

2. перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і інш.).

Ч. крок.

Ч. словы.

3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спец.).

4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).

|| зак. вы́чаканіць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.), адчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 і 2 знач.), расчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 3 знач.) і прачака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 4 знач.).

|| наз. чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж. і чака́ненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кон1 ’месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі і г. д.)’ (ТСБМ), ’галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні’ (Нар. словатв.). Гл. кон3.

Кон2 ’гульня ў мяч’ (Ян.). Гл. кон1.

Кон3 ’чарга, лёс’ (Нас.). Укр. кін ’месца гульні’ і ’месца смяротнай кары’, рус. кон ’рад, чарга’, ’канец, мяжа, рубеж’, ст.-рус. конъ ’тс’, серб.-харв. ко̏н ’пачатак і канец’, ст.-чэш. kon ’канец’, н.-луж. kón ’тэрмін, момант’. Прасл. konъ зберагло рэфлексацыю толькі ў частцы славянскіх моў, у іншых яго выцесніла вытворнае konьcь. Разглядаемае слова знаходзіцца ў рэгулярных апафанічных адносінах з прасл. čęti (гл. пачаць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).

Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušītвыбіваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́сці, трасу́, трасе́ш, трасе́; трасём, трасяце́, трасу́ць; трос, трэ́сла; трасі́; трэ́сены; незак.

1. каго-што. Тузаць, хістаць штуршкамі.

Т. яблыню.

2. безас. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

На калдобінах воз трэсла.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым-н.

Т. галавой.

4. што. Перамешваючы, рыхтаваць што-н.

Т. трасянку.

5. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.).

Ліхаманка трасе.

Хворага трэсла ад высокай тэмпературы (безас.).

7. перан., каго. Непакоіць, пазбаўляць пакою, турбаваць.

8. што. Узмахваючы чым-н., ачышчаць ад чаго-н., выбіваць.

Т. дыван.

Т. кудзелю.

|| зак. вы́трасці, -су, -сеш, -се; -сі; -сены (да 8 знач.).

|| аднакр. трасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. трасе́нне, -я, н. (да 1 і 8 знач.) і трасяні́на, -ы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбіва́нне ср.

1. выбива́ние; вышиба́ние;

2. перен., разг. выбива́ние;

3. выбива́ние;

4. выбива́ние;

5. выбива́ние, вы́колотка ж.;

6. выбива́ние;

7. выбива́ние, чека́нка ж.;

8. выбива́ние;

9. выбива́ние;

10. выбива́ние;

11. вы́нос м.;

12. перен., разг. выбива́ние;

1-12 см. выбіва́ць1-9, 11, 13, 15

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. З сілай удараць, біць па чым‑н. або ў што‑н. Перыць нагою ў дзверы. □ — Аддай молат Сцяпану. Ён ужо налаўчыўся, а то перыш у адно месца, як таўкачом у ступу. Чарнышэвіч. Ні з таго ні з сяго [конік] пачаў перыць пярэднім капытом па вадзе, толькі пырскі ляцелі на жывот, даставалі да маіх ног. Дамашэвіч. // каго. Вельмі моцна біць, лупцаваць каго‑н. Сваімі адносінамі бацька як бы даў патачку Анісі, і яна часта без дай прычыны перыла пасынка. Сабаленка. — А помніш, як цябе крывашыі Лявон палкаю перыў за яблыкі? — не вытрымаў Піліпка. Навуменка.

2. што. Абл. Выбіваць што‑н. пранікам. Потым на зэдліках перылі палатно — нізка над рэчкаю плыў ляскат. Стаялі жанчыны па калені ў вадзе, падаткнуўшы за пояс краі падолаў. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)