гада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Варажыць: прадказваць што‑н. па якіх‑н. прыметах. Па зімах гадаюць пра лета. □ На рамонках [Аксана] гадала: Ці кахае, ці не? Бачыла.

2. Выказваць здагадкі, меркаваць. Не сніў, не думаў, не гадаў, што так са мною стане. Пушча. Спыніўшыся на лузе, хлапчукі Услых гадаюць: — Хто ідзе такі? Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валхві́ць ’лячыць’ (Пал.); ’песціць, цацкацца’ (Юрч.). Другое значэнне метафарычнае. Валхвіць ’лячыць’ да волхв ’знахар’, параўн. рус. волхвовать, волшить, волшебничать, волшебствовать ’знахарыць, загаварваць’. Параўн. семантычныя суадносіны варажыць і урач (гл. Коген, Запіскі, 191). Гл. таксама Вайян, RÉS, 1961, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варажба́ ’гаданне’ (Гарэц.); ’чараўніцтва’ (Яруш., 118). Рус. ворожба, укр. ворожба, польск. wróżba ’гаданне, прадказанне’, балг. дыял. вра́жба́ ’лячэнне, дзеянне ўрача’, макед. вражба ’варажба’, серб.-харв. вра́жбина ’чараўніцтва’. Прасл. *voržьba < *voržiti (гл. варажыць). Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́жка ’варажбітка, жанчына, што займаецца варажбой, варожыць’ (Бяльк., Янк. III). Рус. дыял. воро́жка ’тс’, укр. воро́жка. Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад дзеяслова варажы́ць (гл.), усх.-слав. *vorožiti, слав. *voržiti (параўн. і балг. вража́ ’чарадзейнічаю’, серб. вра̀жати, славен. vražíti, чэш. vražiti, польск. wróżyć). Гл. Рудніцкі, 478–479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабе́ц ’хвасцец, Falko vespertinus L.’ (Касп.). Укр. дыял. кобець, кібець, рус. дыял. кобец, ст.-польск. kobiec, славац. kobec, серб.-харв. kòbac, славен. kóbec, scobec, мак. kобец, балг. кобец, кобъц. У слав. мовах гэтым словам называюць розных драпежных птушак: Falko, Pernis, Accipiter і інш. Прасл. kobьcь ’драпежная птушка сокал, ястраб’ утворана або гукапераймальным спосабам на слав. моўнай глебе, або, як мяркуюць некаторыя аўтары, больш старажытнае, з і.-е. сувязямі. Слаўскі (2, 295–296) прымае найбольш верагодную этымалогію, паводле якой kobьcь < kobitiваражыць, асабліва па лёту птушкі’, там жа абгрунтаванне гэтай версіі. Адносна іншых этымалогій гл. Фасмер, 2, 267–268; БЕР, 2, 501; Слаўскі, 2, 295–297 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́ща ж.

1. (осадок) гу́шча, -чы ж.;

2. (заросль) гушча́р, -ру́ м., разг. гушча́рнік, -ку м., разг. гушчэ́ча, -чы ж.;

3. (место средоточия) гу́шча, -чы ж.;

в гу́ще толпы́ у гу́шчы нато́ўпу;

гада́ть на кофе́йной гу́ще варажы́ць (гада́ць) на ка́вавай гу́шчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышаво́ры ’забабоны’; ’зачараваныя рэчы’, прышаворыха ’асоба, здатная на забабоны’ (пух., Жыв. сл.). Рус. наўг. прыше‑ выривать ’прышэптваць’, валаг., уран. пришевертывать ’прышэптваць, гаварыць неразборліва’. З пры‑ша‑ворыу дзе ша⇉экспрэсіўная прыстаўка. Несумненна, роднаснае каверня ’аб чым-небудзь неразумным’, каверыць ’перакручваць словы’ (гл.), якія Лабко (там жа) узводзіць да кораня ‑вер‑ са значэннем ’плесці’ і параўноўвае з вярэня ’плеценая торбачка’, рус. шеве‑ ренька ’кашолка’. Семантычны пераход ’плесці’ → ’гаварыць абы-што, што-небудзь незразумелае, пляткарыць’ шырока вядомы, параўн. вярзці, плёткі (гл.), рус. сплетни і г. д. З другога боку, вядома, што значэнне ’варажыць’ часта ўзнікае на базе значэння ’невыразна гаварыць, мармытаць’, параўн. забабоны, шаптаць ’загаворваць’. Магчыма, да гэтай групы адносяцца яшчэ і рус. шаверь ’дробязь, дрэнь’, шаверень ’тс’; інакш аб апошніх словах Фасмер, 4, 393. Параўн., аднак, прышавіцца ’здацца, прывярзціся’ (Ласт.), што, хутчэй за ўсё, ад шаваць ’варушыцца’ (гл.), або да шаў (шав) (выклічнік, што перадае гаворку шапялявага) (Нас.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑pp‑, параўн. шапор‑ тацца ’варушыцца’, выклічнік шапор‑шапо́р ’тс’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расе́я ’Расія, Вялікаросія’ (Байк. і Некр.); сюды ж Расейшчына ’тс’, расе́йскі ’расійскі, рускі’ (Байк. і Некр.), росе́йка ’прыежджая з Расіі’ (ТС). Параўн. рус. дыял. Росе́я, сіб. росе́ец, росе́йцы ’людзі, прышлыя з цэнтральнай Расіі’. Магчыма, запазычана з рускіх дыялектаў, а не праз пісьмовыя крыніцы, бо ў апошніх амаль не сустракаецца, не выключае і самастойнае ўтварэнне. Не нясе абражальнай семантыкі. Лічылася на Русі першасным, “народным” словам у адрозненні ад штучнай назвы Расія (Россия), што распаўсюджваецца ў Масковіі з пачатку XVI ст. як слова высокага стылю непасрэдна пад уплывам грэч. Ρως, Ρωσσία ў асяроддзі, дзе валодалі грэчаскай мовай, з патрыяршай канцылярыі ў Канстанцінопалі (Фасмер, 3, 505). Чаргаванне е/і, імаверна, залежыла ад націску і адпавядала фанетычнаму чаргаванню, пазней знікламу, параўн. Еўла́мпіяЛампе́я, рус. ли́лиябел. ліле́я, падобна, як Індыяіндзеец, маглі ўтварыцца асабовыя формы Расіярасе́ец, расе́йка; параўн. таксама варажы́цьварожэ́я, варажэ́йка, падары́цьпадарэ́йка ’жабрак’ і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 36, 37). Пэўнай мадэллю маглі паслужыць жаночыя імёны тыпу Саламея, Пелагея, Надзея, суадносныя з мужчынскімі імёнамі на ‑ей, накшталт Цімафей, Аляксей. Гл. падрабязней Кур’ян, Роднае слова, 2005, 4, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)