Варо́жка ’варажбітка, жанчына, што займаецца варажбой, варожыць’ (Бяльк., Янк. III). Рус. дыял. воро́жка ’тс’, укр. воро́жка. Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад дзеяслова варажы́ць (гл.), усх.-слав. *vorožiti, слав. *voržiti (параўн. і балг. вража́ ’чарадзейнічаю’, серб. вра̀жати, славен. vražíti, чэш. vražiti, польск. wróżyć). Гл. Рудніцкі, 478–479.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)