*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́киваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́дзіць ’цягнуць на ваніты; ныць, в балець’ (Сл. ПЗБ), ’маркоціцца, ныць, знемагаць ад нуды’; чахнуць; затыхацца (пра рыбу)’ (ТС), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.), укр. пидіти ’гібець, знемагаць, маркоціцца’, рус. дан. ныдить ’бурчаць, быць незада воленым’. Звязана чаргаваннем з пудзіць (гл.), параўн. пу́дкі (гл.) і пыдкі ’нясмашны’ (Сцешк. Сл.), рус. пыдпо ’нудна’ і пад. Семантыка дэманструе ўплыў пыць (гл.), параўн. яшчэ ў Зізанія: оупьілизпыдѣлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

позыва́ть несов. цягну́ць (на што, да чаго); адчува́ць по́зыў (на што, да чаго);

позыва́ет на еду́ (кого-л.) безл. ця́гне на яду́ (да яды́) (каго-небудзь);

позыва́ет на рво́ту (кого-л.) безл. ця́гне (бярэ́) на вані́ты (каго́е́будзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трудны ‘цяжкі’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Вруб.; паст., Сл. ПЗБ), ‘нудны, прыкры, невыносны’ (Нас.), ‘цяжка хворы’ (Пан.), тру́дна ‘вельмі цяжка, вельмі моцна’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Ян., Сл. ПЗБ), ‘пакутліва (пры смерці), балюча, пякельна, нясцерпна’ (воран., в.-дзв., швянч., ашм., пруж., Сл. ПЗБ), ‘немагчыма’, ‘толькі б’ (Нас.), тру́дно ‘цяжка’ (Сл. ПЗБ), трудно́ ‘тс’ (Растарг.); сюды ж труднава́ць ‘пакутаваць, гараваць’ (Сцяц.; маладз., Янк. Мат.), ‘цяжка хварэць, мучыцца пры цяжкай хваробе, перад смерцю’ (Рэг. сл. Віц., Пан., Сл. ПЗБ, Янк. 3.), ‘перажываць, хвалявацца, нервавацца’ (воран., Сл. ПЗБ), ‘трывожыцца’ (Сцяшк.), труднава́цца ‘турбавацца’, ‘пакутаваць, моцна перажываць’ (гродз., Нар. лекс.), ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’ (Сцяшк. Сл.), трудні́ць ‘абцяжарваць, турбаваць’ (Нас.), ‘мучыць, цягнуць на ваніты’ (мядз., Нар. сл.), трудні́цца ‘мучыцца’, ‘пакутаваць ад болю, ад хваробы перад смерцю’ (віл., рагач., Сл. ПЗБ, Скарбы, Др.-Падб., Сцяшк. Сл.). Да труд2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмег ’расліна, Conium maculatum’, балігалоў плямісты’; ’блёкат’ (БРС), вобмегам (выйсці) ’бокам’ (Жд., 1). Рус. о́мег ’то’, о́мяк ’цыкута’, укр. о́мег, ц.-слав. омѣгъ ’ядавітая расліна, Lupicida’, польск. omieg, ст.-польск. omięg, omiażdżyła się owca ’аўца атруцілася цыкутай’, чэш. oměj, voměj, omih ’Aconitum’, славац. omich, omega, omeda ’тс’, славен. omej ’тс’. Прасл. *oměgъ звязана чаргаваннем з мігаць таму, што гэтыя (ядавітыя) расліны маюць адурманьваючае дзеянне (Мацэнаўэр, LF, 11, 352; Брукнер, 379). Назалізацыя ў польск. другасная насуперак Міклашычу (221). Гіпотэза Мяркулавай (ЭИРЯ, 3, 18–19), якая звязвае слав. oměgъ з лац. vomica ’рвотны’ і мяркуе, што гэта запазычанне з лац. vomitus ’рвота’ бел. і польск. мовамі, малаверагодная з фанетычнага пункту погляду і ў адносінах канкрэтнай гісторыі запазычанага слова (напр., польск. womitować, womitowy і бел. ваніты, воміт ’рвота’ не перацярпелі ніякіх змяненняў; б у бел. слове — вынік замены о‑ на об‑ пад уплывам народнай этымалогіі ў выніку ўспрымання о‑ як прыстаўкі. Параўн. омег і амежнік. Гл. таксама Фасмер, 3, 138; Махэк₂, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блюгц, рус. плющ ’тс’, кур. плющ ’блюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. рГаші © н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blysć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušč ’мізэрны’, biedy jak blušč ’бледны’), славен. bljušč, серб. дыял. іььушт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *Ыʼшсь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼbvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющ ’прышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыга́ць, рыгаці ’ванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гіваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygać ’ванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihati ’ванітаваць’, славен. rígati ’ванітаваць, рыгаць’, rîga ’адрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́дзіць ‘стамляць, натруджваць рукі, прычыняць боль’ (ТСБМ, Гарэц.), трудзі́ць ‘мучыць, стамляць, турбаваць’ (Ласт.; докш., Бел. дыял. 2), ‘нудзіць, цягнуць на ваніты’ (Брасл. сл.), трудзі́цца ‘цяжка працаваць; пакутаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ‘мучыцца’ (Гарэц., Бяльк., Барад.), ‘цярпець боль, пакутаваць’ (Варл.), ‘пакутаваць, цяжка хварэць’ (Пан.), ст.-бел. трудити ‘абцяжарваць, таміць’, ‘гнясці, прыносіць боль’, трудитися ‘знемагаць ад працы’, ‘мучыцца’, ‘турбавацца’ (ГСБМ), трудитися под солнцемъ ‘працаваць, пекліцца, гадаваць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. труди́ти ‘стамляць, турбаваць, непакоіць’, рус. труди́ть ‘прыгнятаць, стамляць, мучыць работай; непакоіць; муляць’, польск. trudzić ‘турбаваць, непакоіць, абцяжарваць’, кашуб. truʒëc ‘турбаваць’, чэш. trudit ‘засмучаць, прыгнятаць, мучыць, прымушаць’, серб. тру́дити ‘абцяжарваць, турбаваць’, дыял. ‘раз’ятрываць (рану)’, харв. trúditi ‘ператамляць (частку цела)’, балг. тру́дя се ‘працаваць; імкнуцца’, макед. труди се ‘працаваць, прыкладаць намаганні, старацца’, ст.-слав. троудити ‘турбаваць, непакоіць; пераадольваць, прыкладаць намаганні, цярпець’, троудити сѧ ‘стамляцца, знемагаць’. Прасл. *truditi ‘змушаць да цяжкай працы, напружваць, турбаваць’, дэнамінатыўнае ўтварэнне ад прасл. *trudъ (Борысь, 644), гл. труд1. Сюды ж трудзя́шчы ‘працавіты’ (Жд. 1, ТС, Ян., Сцяшк. Сл.), трудʼа́шчы ‘тс’ (Вруб.) — “неаславянізм” з шырока распаўсюджаным у народнай мове суфіксам (гл. Цыхун, Выбр. пр., 286), трудзя́га ‘працаўнік’ (Мат. Гом., Юрч.) з суф. ‑яга “з экспрэсіяй спачування, захаплення, ці, наадварот, асуджэння” (Сцяцко, Афікс, наз., 130), трудлі́вы, трудзя́ка ‘тс’ (Ян.), трудзі́мы ‘тс’ (ТС), трудалюбі́мы ‘тс’ (Ян.) з рэдкай суфіксацыяй (гл. любім), магчыма, адаптаванае рус. трудолюбивый ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́чна1, то́чне ’дакладна, сапраўды’ (Ян.; калінк., З нар. сл.), то́чно ’дакладна’ (Вруб.), ’нібы, быццам, якраз’ (ТС). Укр. то́чно, рус. то́чно ’дакладна’ развіліся са стараж.-рус. прыметніка точьныи ’падобны, адпаведны’ < ст.-слав. тъчьнъ ’аднолькавы, падобны’, які ўзыходзіць да наз. точь ’кропка’ < прасл. *tъčь < *tъk‑jь ад *tъkti ’тыкаць’ (Фасмер, 4, 90; ЕСУМ, 5, 611). Формы на ‑не ўзніклі пад уплывам польскай мовы (параўн. dokładnie ’дакладна’, pewnie ’ўпэўнена’ і інш.). То́чна ’іменна’ ў вырабе так точна! (ТСБМ) узята з рускай вайсковай тэрміналогіі.

То́чна2 ’цягне на ваніты’, ’туга, нуда бярэ’ (Нас.), ’млосна, моташна, нудна’ (Тур.), то́чно ’сумна, журботна, тужліва’ (ваўк., Арх. Федар.), то́шна ’сумна, нудна’ (Касп.), ’цяжка’ (Жд. 1), ’моташна, млосна’ (Сл. ПЗБ), то́шно ’тс’ (Вруб.), то́скна ’тужліва, журботна’ (Ласт.), ст.-бел. то́шно ’тс’ (Альтбаўэр); тачнава́ць (то́чноваць) ’тужыць, нудзіцца’ (Нас.), ташнава́ць (тошнова́ць) ’тс’ (Нас., Рам. 8–9), ст.-бел. тошнити ’мець цягу, цягнуцца’, тошнитися ’станавіцца непрыемна’ (Сл. Скар.). Укр. то́шно ’цяжка, моташна’, рус. то́шно ’тс’, ’нудліва’, ’агідна, гідка’, ’млосна, прыкра’, польск. tęskno ’сумна’, ’тужліва, нудна’ (‑ę‑ мае другасны характар), teszny ’сумны, журботны’, tesznić ’сумаваць, тужыць’, ст.-польск. teskno, tesznie, teszno ’прыкра, непрыемна’, н.-луж. tešny, tešliwy ’баязлівы’, ’той, у каго сціскаецца сэрца ад жуды’, ’цяжкі, змрочны’, в.-луж. tešny, tyšny ’трывожны, смутны, баязлівы, журботны’, чэш. teskno ’сумна, тужліва’, славац. tesno ’тс’, cno (< *tskno) ’тс’. З прасл. дыял. *tъsknъ ’смутны, сумны, прыгнечаны’ (Борысь, 632) ці з *tъščьnъ (Фасмер, 4, 90), звязанага генетычна з прасл. *tъska ’смутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне’, ’моташнасць, цяга да ванітаў’, ’млоснасць’, стараж.-рус. тъска ’цяжкая сітуацыя’, ’бура на моры’, ’гора, сум, непакой’ (Фасмер, 4, 90; ЕСУМ, 5, 612), гл. таска. Пераход ‑шн‑ у ‑чн‑ пры ад’ідэацыі звычайнай мены ‑чн‑ у ‑шн‑ у беларускіх і часткова рускіх гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)