ве́нік, ‑а, м.

Звязаны пучок галінак для паркі ў лазні, падмятання падлогі. Вязаць венікі. Бярозавы венік.

•••

Голы як стары венік гл. голы.

Помніць да новых венікаў гл. помніць.

Сядзець, як мыш пад венікам (як верабей у веніку) гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нешырокая, невялікая рака. Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярэ́знік, ‑у, м., зб.

1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты. Якімовіч.

2. толькі адз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяро́завік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Бярозавы сок. Нахіліўшыся да нязграбнага асінавага карытца, .. [дзяўчына] чэрпае насатым кубкам халодны бярозавік, маленькімі глыткамі п’е салодкі сок. Стаховіч. Помню: ледзь канчаліся марозы, З выраю вярталіся шпакі, Мы гурбою беглі да бярозы Ставіць пад бярозавік латкі. Гаўрусёў.

2. ‑а. Тое, што і падбярозавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́ліна, ‑ы, ж.

1. Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.

2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы. Асіпенка. Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́вічак (ска́вічок) ‘мяшочак для адціскання сыру, клінок’ (лун., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Параўн. фармальна падобнае каш. skovëčkбярозавы сок’, якое Борысь (SEK, 4, 285) выводзіць з першаснага *sьkovъ ад *sьkati ‘выдзяляць сок’; тады гэта ‘тое, пры дапамозе чаго выціскаюць сыроватку’. Гл. яшчэ Борысь, Etymologie, 59. Сюды ж яшчэ васкавень, васкавік, аскавень (гл.), якія, відаць, адлюстроўваюць другаснае збліжэнне з воск. Параўн. скадаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́раснік, ‑у, м.

Маладыя парасткі дрэў або іншых раслін. А сёлета шчодрыя жнівеньскія ліўні дружна пагналі ў рост малады параснік. Беразняк. // Малады лес; зараснік. З маладога парасніку неўзаметку ўздымаецца добры лес. Лужанін. З празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Валько .. сказаў, што мы ствараем, у адпаведнасці з Пастановаю ЦК, спецыяльную брыгаду, якая будзе вызваляць землі ад парасніку і паляпшаць сенажаці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кій, кія, м.

1. Прамая тонкая палка. Выламаць кій. Арэхавы кій. // Палка для апоры пры хадзьбе. Цётка абапіралася на тоўсты бярозавы кій (дагэтуль ніхто яе з кіем не бачыў), і рукі яе калаціліся. Шамякін.

2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд.

•••

Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай — усё роўна, тое самае.

У старца кій адабраць — забраць у беднага апошняе.

[Польск. kij.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ. biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinėбярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намара‑ зень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпёк 1, ‑у, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

•••

Збоку прыпёку гл. збоку.

прыпёк 2, ‑у, м.

Моцная спёка, гарачыня ад сонца. І бярозавы пянёк Паміж дрэў высокіх У зацішку ў прыпёк Плакаў светлым сокам. Бялевіч. // (звычайна ў спалучэнні з прыназ. «на»). Месца, дзе асабліва моцна прыпякае сонца. Прыжмурыўшы вочы, сабака ляжаў на прыпёку пад сцяною хлеўчука і ляніва памахваў хвастом. Рылько. Густымі чорнымі плоймамі кружыліся і гулі на прыпёку мухі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)