1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю.Грахоўскі.Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты.Якімовіч.
2.толькіадз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)