шала́ш, ‑а, м.

Тое, што і будан. Тут Ленін быў. Тут шмат слядоў яго Ля шалаша, ля гэтых берагоў Шырокага Разліва. Танк. І доўга гамонка ішла ў шалашы. Глядзелі і слухалі бацька і сын, Як падаюць зорамі ў змрочнай цішы Буйныя антоны з прыгнутых галін. Броўка.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўладкава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан неўладкаванага; адсутнасць сістэмы ў чым‑н. Неўладкаванасць спраў. □ Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў гэтакі добры будан, і калі б не вайна, калі б не раненыя ды не гора і боль навокал, можна было б забыцца на неўладкаванасць ляснога быту. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабпа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абпаліцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дрэвы паабпальваліся знізу. □ Маці кінулася ў агонь, ратаваць сына, і тут яе пакінулі сілы, яна пачала траціць прытомнасць. У гэты момант у будан ускочылі аднавяскоўцы і выратавалі іх абоіх. І Еўдакія Паўлаўна і яе дзеці паабпальваліся. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лубя́нка дроблены з лубу ці бяросты кораб для захоўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), ’кош памерам у 5–6 гарцаў’ (Шат.), ’вялікая бочка для зерня’ (Ян.), ’калыска, сплеценая з лыка, каранёў хвоі’ (Шат.; шчуч., З нар. сл.; рагач., лях., Сл. ПЗБ), ’абечак’, ’прыстасаванне для зімняй лоўлі ракаў’ (ТС). Укр. лубʼя́нка ’павозка, абшытая лубам’, гуц.будан, пакрыты лубам’, рус. пск., ярасл., іван., алан., смал., перм. лубя́нка ’куфар’, ’кош’, ’лубок’, сімб. ’лубяны будан’, польск. łubianka ’кошык з лубу’, ’воз, пакрыты лубам’, каш. łëbʼonka ’жлукта’; łubianki ’бакавыя дошкі ў санях’. Паўн.-слав. luběn‑ъka ўтворана ад прасл. luběnъ (Слаўскі, 5, 273). Да луб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераапрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. у што і без дап. Зняўшы адну вопратку, надзець другую. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас. Пасля гэтага камбрыг падаўся ў свой будан, пераапрануцца з дарогі. Мележ.

2. кім або ў каго. Апрануцца так, каб замаскіраваць сябе. Міколкаў план патрабаваў, каб усе пераапрануліся немцамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улупі́ць, улуплю, улупіш, улупіць; зак., чым, па кім-чым, каму.

Разм. Ударыць, агрэць. Рыбак раптам аж скалануўся ад рэальнасць свайго жадання кінуцца туды, выхапіць лейцы і ўлупіць па кані — можа б і вырваўся. Быкаў. [Чумак] пацягнуў носам паветра, чмыхнуў і з такой ярасцю ўлупіў сякерай, што буйныя, малінавага колеру трэскі .. паляцелі за будан. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́рам, ‑а, м.

У Старажытнай Русі — высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць яе ў свой церам — хай служыць яму і спявае песні. Грахоўскі. // Пра высокі, прыгожы драўляны дом. Не дом — а церам адбудаваў. □ Будан — хоць і не церам — Ды ў радасць хадаку. Голуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Байда́н ’зямля, пакінутая для пашы’ (Нас.), ’адкрытае месца’ (Касп.), ’месца на сенажаці, дзе расце толькі маленькі густы сівец, а іншая трава не расце’ (докш., Янк. Мат.), ’будан, выган’. Рус. дыял. байда́н ’пустэча, незабудаванае месца; узвышша; карагод, вясёлая гульня на паветры’. Ужо Даль лічыў, што гэта, магчыма, змена слова майдан. Гэта версія пераконвае. Гук б‑ на месцы м‑ можа быць вытлумачаны фанетыкай цюркскіх моў (у некаторых мовах пачатковае м‑ пераходзіць у б‑). Адносна значэння параўн. шырокую семантыку слова майда́н, якая амаль поўнасцю супадае ў гэтых словах. Параўн. і рус. дыял. буйда́н (тульск.), буя́н ’адкрытае з усіх бакоў, узвышанае месца, базарная плошча; амбар’, якое Трубачоў, Дополн., 1, 257 (пад буя́н), таксама лічыць цюрк. варыянтам слова майда́н. Параўн. буда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урага́н, ‑у, м.

1. Вецер разбуральнай сілы, моцная бура. Пачаўся ў лесе Ураган. Дрыжыць, хістаецца будан. Дзеружынскі. / у вобразным ужыв. А вогненны ўраган усё грымеў і грымеў. Мележ.

2. перан.; чаго. Пра вялікую сілу, імклівасць руху, хуткасць ажыццяўлення чаго‑н. Ураган вайны бушаваў над нашай краінай. «Маладосць».

3. у знач. прысл. урага́нам. Вельмі хутка, імкліва. Пранесціся ўраганам. Наляцець ураганам.

[Фр. ouragán.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)