церам, ‑а, м.

У Старажытнай Русі — высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць яе ў свой церам — хай служыць яму і спявае песні. Грахоўскі. // Пра высокі, прыгожы драўляны дом. Не дом — а церам адбудаваў. ▪ Будан — хоць і не церам — Ды ў радасць хадаку. Голуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)