Багаві́ца ’багіня, бажаство’ (Касп.), ’багіня; нейкая хвароба’ (Др.-Падб.), ’багіня (?) або назва нейкай хваробы’ (Гарэц.: «Багавіца цябе ведае!»). Вытворнае ад прыметніка богавыбожы’. Як назва хваробы, гэта табуістычнае (эўфемічнае) утварэнне: хваробы часта называюць «божымі» (параўн. рус. бо́жья хвароба’, гл. Фасмер, 1, 184; чэш. božec, ням. Gewalt Gottes ’эпілепсія’, параўн. БЕР, 1, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раба́ць ’памінаць памёршых з амбона, чытаць памінальныя спіскі’ (ТС): Бацюшка рабае ґраматкі, ужэ почаў рабаць пакойнікаў. Мясцовае ўтварэнне ад пачатковага спалучэння раба Божая/раб Божы, якое з ц.-слав. рабъ Божии пры памінанні (Цыхун, Зб. Талстому, 420), параўн. благатаць: дзяк пачне благатаць да спеваць (Сержп., Казкі), ад ц.-слав. благодать ’дабро, дабрата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́стал ’паслядоўнік пэўнага вучэння (першапачаткова адзін з 12 вучняў Хрыста)’; ’кніга, якая ўключае пэўную частку Новага завету’. З першых пісьмовых помнікаў усходнеславянскіх і наогул славянскіх моў. Ва ўсходнеславянскіх са ст.-слав. апостолъ ’пасланнік божы’, ’кніга’ (Шанскі, 1, А, 129) < грэч. ἀπόστολος ’тс’ (Фасмер, 1, 81; Фасмер, Этюды, 33), якое ўтворана ад ἀποστέλλω ’пасылаць’. З грэчаскай у лацінскую і іншыя мовы хрысціянскіх народаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянок ’павіліца звычайная, Galium verum L.’ (гродз., Кіс.), лельч. лёно́к ’чабор звычайны, Thymus serpyllum L.’, ц.-палес. лёно́к, лінок ’зоркаўка ланцэтападобная, Stellaria holostea L.’ (Бейл.) названы паводле падабенства сцябла з лісцем да льну, хаця матывацыя назваў застаецца не зусім яснай; лянок божы ’крапінец, Polygala L.’ (віл., Сл. ПЗБ) — паводле сіняватага колеру кветак і формы плоду — каробачкі, а прыметнік божы, магчыма, семантычная трансфармацыя польск. назвы крапіцца krzyżownica (krzyżownik, krzyzownia); ластоўчын лёнок ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (пін., Бейл.) — назва, відаць, перайшла з казяльца пякучага (R. flammula), які пры дотыку да скуры выклікае яе пачырваненне накшталт вяснушак (параўн., драг. ластовэ́ньне ’вяснушкі’); польны лянок ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (гродз., Кіс.) — паводле падабенства лістоў да лісця льну. З гэтым жа коранем і славац. ľanovec ’тс’. Азначэнне польны з польск. polny ’палявы, дзікі, vulgaris’; лянок ’званочак раскідзісты, Campanula patula L.’ (гродз., Кіс.) — паводле каробачкі (плоду), якая нагадвае званочак. Да лён (гл.). Аналагічна ўкр. льонок ’зарніца звычайная’, ’лён слабіцельны’, рус. ленок ’зарніца’, ’грудніца звычайная, Linosyris vulgaris’, ’асака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

благода́ть ж.

1. раско́ша, -шы ж., любата́, -ты́ ж., хараство́, -ва́ ср.;

кака́я благода́ть! яка́я раско́ша (любата́)!, яко́е хараство́!;

2. уст., рел. Бо́ская ла́ска, дар Бо́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́жны, ‑ая, ‑ае, займ.

1. (мн. ко́жныя, ‑ых, ужываецца толькі ў спалучэннях колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, а таксама з назоўнікамі, якія не маюць адзіночнага ліку). Адзін з усіх, узяты асобна; усякі. Аўтобус ходзіць кожныя пяць мінут. Кожны дзень. □ Танцавала Зіна лёгка, папярэджваючы кожны рух партнёра. Шыцік.

2. у знач. наз. ко́жны, ‑ага, м.; ко́жная, ‑ай, ж. Усякі чалавек. Кожнаму сваё. □ Запомніць кожнаму не шкодзіць: Герой Не той, Хто дагары нагамі ходзіць. Корбан.

•••

Кожны божы дзень гл. дзень.

На кожным кроку гл. крок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сна нареч., в разн. знач. я́сно;

я. све́ціць со́нцая́сно све́тит со́лнце;

мне ўсё я. — мне всё я́сно;

ко́ратка і я. — ко́ротко и я́сно;

я. як бо́жы дзенья́сно как бо́жий день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бара́нчык, ‑а, м.

1. Маленькі баран, ягня.

2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.

3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.

4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́н в разн. знач. зако́н, -ну м.;

избира́тельный зако́н вы́барчы зако́н;

зако́ны обще́ственного разви́тия зако́ны грама́дскага развіцця́;

фонети́ческий зако́н фанеты́чны зако́н;

Бо́жий зако́н церк. Бо́жы зако́н;

вне зако́на па-за зако́нам;

драко́новские зако́ны драко́наўскія зако́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чалаве́к, -а, мн. лю́дзі, -е́й і (у спалучэнні з колькаснымі словамі) чалаве́кі, чалаве́к, чалаве́кам, чалаве́камі, (аб) чалаве́ках, м.

1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае мысленнем і маўленнем, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана іх выкарыстоўваць.

Сучасны ч.

Ч. — разумная істота.

2. Муж; мужчына (разм.).

Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

З яго будзе ч.

Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў знач. займенніка: ён, нехта, той.

Ч. не аглянецца, як міне год.

Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней — афіцыянт, слуга ў тракціры, рэстаране (уст.).

|| памянш.-ласк. чалаве́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.)

Божы чалавек (уст.) — старац.

Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Чалавечая постаць.

Чалавечыя слабасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)