прыду́рак, ‑рка, м.
Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёлуп, ‑а, м.
Лаянк. Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп. — У, ёлуп.., — лаяў сябе дырэктар. — Як жа яно так? Што ж гэта магло здарыцца? Караткевіч. [Нупрэю], відаць, прыемна было бачыць, што я не ёлуп які, а ўсяму вучуся, усё пераймаю ад яго. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустагало́вак ’бесталковы чалавек’ (Жд. 2). Ад пустагало́вы (гл. пусты́: пуста́я галава́), аформлена па прадуктыўнай мадэлі на ‑ак, параўн. пустаду́мак ’неразумны чалавек’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талало́й, тололо́й ’крык, шум, гам’, ’гармідар, беспарадак’ (ТС). Гл. талала. Сюды ж талалу́й ’вадкая мучная страва; балбатун, бесталковы чалавек’ (Касп.), ’дуркаваты чалавек’ (Шатал., Сл. рэг. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глабузда́ ’дурань, ненармальны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае гэта слова з літ. grabũzdas ’няўклюдны’. Але можна таксама меркаваць, што глабузда́ роднаснае слову гламазда́ ’няўмека, бесталковы чалавек і да т. п.’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́рхыт ’вэрхал, бесталковы шум, гам’ (Бяльк.). Запазычанне з польскай мовы: ва́рхыт < *ва́рхат < *ва́рхот. Параўн. польск. warchotny, warchotliwy ’неспакойны’ (слова таго ж кораня, што і warchoł, адкуль бел. ва́рхал). Аб польск. гняздзе слоў гл. Брукнер, 601–602.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляпа́к 1, лепа́к ’цяльпук’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapõkas ’такі сабе, не асаблівы’, lėpė̃kas, lepekiùšas ’бесталковы чалавек’.
*Ляпа́к 2, лепа́к ’пляскач’ (ТС). Да ля́паць ’біць па чым-небудзь мяккім’ (гл.).
*Ляпа́к 3, лепа́к ’муляр’ (ТС). Да ляпі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дурны́, -а́я, -о́е.
1. 3 абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.
За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).
2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.
Задаць дурное пытанне.
Дурныя паводзіны.
3. у знач. наз. дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).
Дурному закон не пісан (прыказка).
◊
Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.
Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;
непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;
непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)