Ашла́пкаахапак’ (барыс., Шн.), ашлапкі ’абхопліванне рукамі і нагамі’ (КЭС, лаг.) і ашлапы ’абдымкі (калі лезуць на дрэва)’ (КСП), ’абдымкі’ (Яўс.). Ад ашлапіць (гл.) як ахапка ад ахапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напа́свіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; ‑сем, ‑сяце; пр. напасвіў, ‑віла; заг. напасі; зак., каго.

Пасучы на нашы, накарміць (пра жывёлу, птушак). Раніцай я добра напасвіў .. [каня] на межах і ўзмежках, а дома падкінуў ахапак канюшыны. Якімовіч. — Добра напасвіш кароў — будзе малако, — часта гаварыла даярка пастуху. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жмак, ‑а, м.

Няпэўная колькасць чаго‑н. (сена, саломы і пад.), большая за жменю, але меншая за ахапак. [Жаўнер], што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена. Колас. Дзяўчына адышлася за некалькі крокаў ад кошыка і, ухапіўшы жмак сухога верасу, падняла яго. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́ліны, ‑лін; адз. няма.

Разм. Тое, што і развалкі. Сані, тыя самыя разваліны, што доўгія гады пад’язджаў ён [Пніцкі] на іх усё пад станцыю .., стаялі прыпёртыя да суседняй сцяны. Чорны. Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́чча ’бярэмя’ (Сцяшк. Сл.), падру́чайахапак сена, які можна ўзяць пад руку’, подру́чʼе ’месца пад рукой; аб’ём, які можна прынесці пад пахай’ (ТС). Суфіксальныя вытворныя на базе словазлучэння пад руку. Гл. таксама ручай(ка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бакахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярэ́ма, ‑а, і бярэ́мя, ‑я, н.

Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Сорт груш.

смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус. дыял. остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр. острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус. острамокахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш. strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял. настраміць ’накалоць’, укр. (у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыло́нне, прыло́нак ’лона; калені; месца (для дзяцей) на каленях’ (Нас., Байк. і Некр.); таксама сюды ж прыло́нне ’аб’ём, абхват рукамі; мера пры куплі-продажы’ (Нас., Інстр. 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад ло́на ’грудзі; чэрава; калені; ахапак, бярэмя’ (гл.) < прасл. *lono, якое ўжо мела як гэтыя, так і семантычна блізкія значэнні (ЭССЯ, 16, 32–35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)