Паква́ля ’пачакаўшы’ (Гарэц.), паквольна ’вольна’, паквблнаасцярожна, не спяшаючыся’ (Шат.). Гл. кволіцьз, кволы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. аглянуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Дзейнічаць асцярожна, з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; азірацца (разм.).

А. на старэйшых.

|| наз. агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантава́ць несов., в разн. знач. кантова́ть;

к. бервяно́ — кантова́ть бревно́;

асцяро́жна, не к.! — осторо́жно, не кантова́ть!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паволі ’няспешна, марудна; асцярожна; паступова, не адразу’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бяльк., Шат.). З польск. powoli ’тс’ (Кюнэ, Poln., 88). Аналагічна паво́льны ’няспешны, паступовы; вольны’ (Нас.) < польск. powolny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 і 2 знач.).

С. кляновы сок.

С. кожны глыток.

2. Есці ці піць на пробу; каштаваць.

Асцярожна с.

3. перан. Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чаму-н.

С. апошнія навіны.

|| наз. смакава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

Разм.

1. Тое, што і пазуха (у 1 знач.). Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.

2. у знач. прысл. запа́зухай. У пазусе, у запазусе. Схаваць грошы запазухай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осторо́жность асцяро́жнасць, -ці ж., асцяро́га, -гі ж.;

прояви́ть осторо́жность праяві́ць асцяро́жнасць;

обраща́ться с осторо́жностью абыхо́дзіцца асцяро́жна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бада́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць бадлівым, мець прывычку бадаць. Асцярожна, гэта карова бадаецца.

2. Бадаць адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Гаварыць з цяжкасцямі, мімаволі паўтараць адны і тыя ж гукі, склады.

2. перан., пра каго-што, аб кім-чым і са злуч. «што». Упамінаць мімаходзь, асцярожна, намёкамі (разм.).

Яна пра доўг і не заікаецца.

|| зак. заікну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. заіка́нне, -я, н. (да 1 знач).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)