ве́шаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. што. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

В. аброць на крук.

2. каго. Караць смерцю праз павешанне.

|| зак. паве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны і паве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ве́шанне, -я, н. (да 1 знач.) і паве́шанне, -я, н. (да 2 знач.).

Смерць праз павешанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны; браць на вяроўку. Пад вечар нейкія коннікі напалі на нас і сталі брытаць падласую цёлачку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуздэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Прадмет збруі, які надзяваецца на галаву каню; аброць. Адзінарная, падвойная, сырамятная вуздэчка. □ Па прыціхлай вуліцы правялі за вуздэчку баявога каня. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обу́здывать несов.

1. (надевать узду) надзява́ць абро́ць;

2. перен. (сдерживать, укрощать) утаймо́ўваць, уціхамі́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пужлівы. [Цімох] трымае за аброць маладога пудлівага каня, на якім прыехаў па гасцей. Пальчэўскі. Цікаўны і пудлівы абывацель адным вокам пазіраў з-за фіранкі на вуліцу. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обузда́ть сов.

1. (надеть узду) забрыта́ць, надзе́ць абро́ць;

2. перен. (сдержать, укротить) утаймава́ць, уціхамі́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да пуга; невялікая пуга. Чаго Гарвась не рабіў — і за аброць коней браўся весці, і сам памагаў ім, і пужкаю лупцаваў — не зрушыліся коні. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узда́ ж. абро́ць, -ці ж.; (недоуздок — ещё) ка́нтар, -ра м.;

держа́ть в узде́ трыма́ць у цу́глях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узде́чка ж.

1. абро́ць, -ці ж.; (недоуздок — ещё) ка́нтар, -ра м.;

2. анат. вуздэ́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)