Дро́жкі ’калёсы, вазок’ (БРС). Відаць, запазычанне з рус. дро́жки ’тс’ (як і ўкр. дро́жка; гл. Фасмер, 1, 540). Аб гэтым сведчыць адсутнасць гэтага слова ў гаворках. Рус. дро́жки < дрога́ ’брус, які злучае пярэднюю і заднюю восі павозкі’. Адсюль і рус. дро́ги ’від павозкі’. Магчыма, такога ж паходжання і бел. дро́гі ’калёсы, развалкі’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Журна́л ’кніга запісаў’, у пачатку XX ст. таксама ’часопіс’ (Гіст. лекс., 264). Рус. журна́л першапачаткова (пачатак XVIII ст.) ’дзённік, кніга дзённых запісаў’, потым (сярэдзіна XVIII ст.) ’літаратурнае выданне’ (Біржакова, Очерки, 167). Франц. journal ’дзённы запіс’, з XVII ст. ’выданне’, Блох-Вартбург, 347). Слова пашыралася ў большасці еўрап., у тым ліку слав. моў. У бел. з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зго́мтаць ’украсці’, ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калым. сго́мтать ’скамячыць’. Другое значэнне гэтага экспрэсіўнага слова ўказвае на магчымасць сувязі з коранем ком‑ (скамячыць; параўн. рус. скомкать), тады першае можна тлумачыць як ’скамячыўшы, схаваць’ і ’ўкрасці’. Фанетыка: азванчэнне ск‑ у зг‑, магчыма, экспрэсіўна ці ў выніку асіміляцыі ‑к‑ да прэфіксальнага з‑; т замест к, як экспрэсіўная дысіміляцыя ці проста субстытуцыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр. кава, бел. слова з польск. kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб. kahwa ’кава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск. kawa — тур. kahve. Гл. кофе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус. кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням. Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб 1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чка ’талака’ (ДАБМ, 905). З польск. pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. У бел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́лкі, перэва́лкі ’канаплянае валакно, непрыгоднае на прадзіва’ (ельск., Уладз.: в.-дзв., Шатал.). Да пера- і вал 5 ’тоўстая пража’ (гл.). Слова незвычайнае тым, што дзеяслоўная прыстаўка пера- далучаецца да назоўніка вал ’адыходы пры трапанні льну: грубае пачассе, ільнавалакно, куча кастрыцы’ і ’тоўстае палатно з гэтага валакна, грубая пража’ (Сцяшк. МГ; Шн. 3; Янк. 2; гродз., ваўкав., беласт., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)