Сухаду́шына ’ўдар кулаком у хрыбет, моцны ўдар’ (Нас., Бяльк.), ’сухотнік’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, утворана на базе прыметніка сухаду́шны ’слабасільны’ (Нас.), што да сухі́ ’слабы, хілы; пусты’, параўн. слабаду́шны, маладу́шны, рус. тщеду́шный ’слабасільны’ і пад., другая частка звязана з дух (гл.), параўн. слабы́ ду́хам ’няўстойлівы, падатлівы’. Значэнне ’ўдар’, відаць, на аснове ду́хам ’мігам, хутка’, адны́м ду́хам (ды́хам) ’раптам, за адзін раз’ (ТСБМ), гл. таксама дыхаць; да семантыкі параўн. польск. suche razy ’біццё без крыві’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхнуць ’быць адданым каму-небудзь, прападаць за кім-небудзь, вельмі любіць што- або каго-небудзь’ (стаўб., Жыв. сл.). Да лахаць1 (гл.). З прычыны экспрэсіўнасці ‑а‑ > ‑э‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падручы́цца ’даць згоду зрабіць што-н., узяцца за якую-н. работу для каго-н’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жд. 2), падруча́цца ’дамаўляцца, наймацца’ (ТС). Да рука́, зару́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Навяшча́ты, навышчитый: навышчатый койіэлік ’кашэль з накрыўкай, які падвешваўся за спіной’ (палес., З нар. сл.). Ад навёсіць ’павесіць, падвесіць’, параўн. «згорнутую» назву такога кашаля — на́выска (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (Нас., Нік. Заг.). Да кундыль (гл.). Словаўтварэнне выглядае наступным чыпам: *кунда (< кудла) > *кундос > кундосіць. Аб суфіксацыі на ‑ос гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замбо́ліць, замбалі́ць ’гаварыць не тое, што трэба’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Хутчэй за ўсё з гіпатэтычнага польск. (незафіксаванага) *zębolićzęby ’зубы’). Параўн. рус. валаг. зубо́рить ’жартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вадыр ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809). Хутчэй за ўсё, дэфармаванае павадыр (ДАБМ, к. 243), по́ведар ’тс’ (гл.) < поварам (гл.) пад уплывам почап ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадме́сце ’пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі’, ’ускраіна горада’ (ТСБМ). Як і рус. предме́стье ’тс’, з польск. przedmieście ’прадмесце’ ад miasto ’горад’. Гл. места.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праску́ркі ’мальва пагрэбаваная, Malva neglecta Walliv (Яруш., Гарэц.; маг., Кіс., Дэмб. 1). Мн. л. ад праскурка (гл. правяраў з-за падабенства пладоў параўн. іншую назву: перапечкі (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабічыч, ст.-бел. робичичъ ’сын рабыні’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. ст.-слав. робичищь ’хлопец-служка’. Вытворнае ад роб, раб (гл.), хутчэй за ўсё, ад незафіксаванага *робица ’рабыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)