Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́1; параўн. вушанка, ікранка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жостры ’хуткі, спрытны’ (Песні сямі вёсак), жо́сткі ’шустры’ (Нас., Касп.). Рус. дыял. сімб. жу́стро ’бойка, шустра’. Відаць, вынік кантамінацыйнага ўзаемадзеяння слоў шустры, жорсткі, востры. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замэ́дзгаць ’забрудзіць’ (ТСБМ). Рус. замы́згать, укр. чарніг. зами́згати (Грынч.) ’тс’. Прэфіксальны дзеяслоў ад мыдзгаць ’пэцкаць, пэцкацца’ (гл.) з пераменай галоснага, магчыма, у сувязі з пэ́цкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазі́цыя ’месцазнаходжанне каго-, чаго-н., размяшчэнне; пункт погляду; думка’ (ТСБМ). З рус. пози́ция (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе праз зах.-еўрап. мовы з лац. positio ’становішча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́йма ’пасма’ (Шат.), ’жменя’ (Нар. сл., віц.), паймачка ’пучок ільну’ (Сл. ПЗБ). Рус. сімб. пиймо ’звязка нітак’. Аддзеяслоўны назоўнік ад pojęti, pojьmę (гл. узяць, вазьму).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пака́місь ’пакуль што, пакуль’ (Янк. 3., Мат. Гом.; Нар. сл., стаўбц.). Мабыць, з рус. покамест ’тс’, якое ад пока і место (гл. Фасмер, 3, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паке́т ’папяровы пакунак, скрутак з чым-н.’ (ТСБМ). Праз рус. паке́т ’тс’ з ням. Paket < франц. paquet (Крукоўскі, Уплыў, 78 і наст.; Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палыха́ць ’гарэць зыркім, яркім полымем; свяціцца яркім святлом’. Рус. полыха́ть ’тс’, укр. полохну́ти ’успыхнуць, разгарэцца’. Звязваюць з паласнуць (гл.) або з по́лах (Фасмер, 3, 321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палішыне́ль ’камічны персанаж французскага народнага тэатра’ (ТСБМ). Праз рус. полишине́ль з франц. polichinelle ад італ. Pulcinella ’імя аднаго з персанажаў камедыі масак’ (Фасмер, 3, 311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пана́ма ’летні шыракаполы капялюш’ (ТСБМ). Праз рус. пана́ма або польск. panama ’тс’ з зах.-еўрап. моў. Крыніца слова — назва лацінаамерыканскай краіны Панама (Голуб-Ліер, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)