◎ Па́йма ’пасма’ (Шат.), ’жменя’ (Нар. сл., віц.), паймачка ’пучок ільну’ (Сл. ПЗБ). Рус. сімб. пиймо ’звязка нітак’. Аддзеяслоўны назоўнік ад pojęti, pojьmę (гл. узяць, вазьму).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)