драць, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце, дзяруць; незак., каго-што.

1. Раздзяляць на часткі, на кавалкі; раздзіраць. Драць на шматкі. Драць паперу. □ [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку. Баранавых. // Зношваць да дзірак (адзенне, абутак).

2. Выдзіраць, адрываць. Драць мох. Драць мёд. □ [Нямка] я ведаў з самага маленства, колькі гадоў жыў з ім побач, пасвіў коні, драў карэнне на кашы. Кулакоўскі. // Знімаць, аддзяляць тонкімі пласцінамі. Драць дранку. Драць лыка. Драць кару.

3. Драпаць, рабіць драпіны чым‑н. вострым; уздзіраць. Добра, калі зямля трапіцца мяккая, — тады работа ідзе хутка. А сустрэнецца цвёрдая — дзяруць .. [ластаўкі] па чарзе кіпцюрамі, дзяруць і нічога не выходзіць. Пальчэўскі. Сухая лыжка рот дзярэ. З нар. Новая мятла чыста мяце, ды падлогу дзярэ. З нар. // Разм. З сілаю церці, націраць што‑н. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ [Ганька] ліпавым луццем ногі. Васілевіч. / без дап. Пра тупыя інструмент. Брытва дзярэ.

4. Ірваць, забіваць (пра драпежных звяроў, птушак). Каршун дзярэ кураня. □ Сава лятала па начы, З сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы, — Сама там драла іх, сама ж і галасіла. Крапіва.

5. Раздрабняць, церці на тарцы. Драць бульбу на бліны.

6. Ачышчаючы ад шалупіння, рабіць з зерня крупы. Драць ячмень на крупы. // Размолваць буйна зерне, робячы крупы. Драць крупы.

7. і без дап. Разм. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне. Перац дзярэ ў горле. □ Тытунь быў свой, а не куплёны, І драў ён горла, як шалёны. Колас.

8. перан.; і без дап. Разм. Браць за што‑н. празмерную плату, назначаць высокую цану. — Не, ты адказвай, — загарачыўся раптам Міця. — Зацягнуў нас сюды, каб мы па дваццаць капеек з людзей нізавошта дралі. Курто.

•••

Вочы драць — нападаць, зласліва накідвацца на каго‑н.

Вуха (вушы) дзярэ — тое, што і вуха (вушы) рэжа (гл. рэзаць).

Драць (ірваць, надрываць) горла (глотку) — моцна гаварыць, крычаць, пець.

Драць нос — важнічаць, задавацца.

Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) — браць высокую цану, абіраць, эксплуатаваць.

Казлы драць — ванітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́та 1, ‑ы, ДМ страце, ж.

1. Згуба чаго‑н., знікненне каго‑, чаго‑н. Страта працаздольнасці. Страта апетыту. Страта зроку. □ Сусед, які ўкраў у суседа каня, гэта для Маргунка крайняя ступень страты чалавечай годнасці. Куляшоў. // Урон у сувязі са смерцю каго‑н. блізкага, дарагога, вядомага. Смерць вучонага — вялікая страта. □ Памёр ляснічы наш!.. — То пойдзем, браце, Паплачам хоць па сваёй страце. Колас. Дачка расла бойкая, разумная. Яна як бы ўзнагароджвала іх за страту старэйшага сына, які загінуў на фронце. Хадкевіч. // звычайна мн. (стра́ты, страт). Тое, што страчана ў час ваенных дзеянняў (пра людзей, тэхніку і пад.). Хоць страты роты былі вялікія, але фашысты не прайшлі, падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася, іх супраціўленне было зламана, фашыстаў выбілі з умацаванняў і пагналі на захад. Гурскі. Усё: і пакуты, і страты, І грозныя дні ў барацьбе Пазналі героі-салдаты За нас — За мяне і цябе. Кірэенка.

2. Тое, што страчана; прапажа. Раптам страта знайшлася — у аднаго пасажыра было два білеты: зліпліся згорнутыя паперкі, дык не заўважылі. Марціновіч. О, як ён [Вандроўнік] рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту! І Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату. Танк. // Нястача чаго‑н. Так... хоць зямлі свае нямнога, Але ўсё ж лепей, як нічога. А збудзь яе — пачуеш страту. Колас.

3. звычайна мн. (стра́ты, страт). Безгаспадарчыя выдаткі. Многія гаспадаркі дрэнна выкарыстоўваюць тэхніку, дапускаюць марудлівасць на ўборцы і тым самым дапускаюць страты збожжа. Машэраў. Што значыць зжаць жыта за шэсць дзён замест месяца? Не будзе страт, павялічыцца ўраджай на два-тры цэнтнеры з гектара. Дуброўскі.

•••

Увесці ў страту гл. увесці.

Цярпець страту гл. цярпець.

стра́та 2, ‑ы, ДМ страце, ж.

У буржуазнай сацыялогіі — грамадская групоўка людзей, аб’яднаных пэўнай агульнай сацыяльнай рысай (маёмаснай, прафесіянальнай, адукацыйнай і г. д.), якая проціпастаўляецца класу (у 2 знач.) як паняццю марксісцкай сацыялогіі.

[Лац. stratum — слой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ра ’тое, што створана фантазіяй’, ’жаданне, імкненне’, ’нешта нерэальнае, неіснуючае’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Укр. мара ’сон, мара; мары’, польск. mara ’сон з марамі’, ’тое, што мроіцца ў сне’, ’тое, аб чым марыцца’. Бел.-укр.-польск. ізалекса. Узнікла ў выніку абстрагавання аднаго са значэнняў мара́1 — ’сон, тое, што здаецца’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 127), ст.-бел. мара ’соннае відовішча’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mara.

Мара́1 ’прывід, страшыдла, нячыстая сіла, пачвара, здань, насланнё’ (Мал., Бес., Федар. 1, Багд., Яруш., Некр., Касп., Бяльк., Шат., ТС; слуц., мазыр., Сержп., Казкі; усх.-гом., паўн.-зах., КЭС; брэсц., пін., Нар. лекс.); ма́ра, марана ’тс’ (Клім., Др.-Падб.; Крывіч, 4; Нас., Растарг.), ’нешта брыдкае, неадчэпнае’ (Нікан.), ’нікчэмнасць’ (драг., Нар. лекс.); мара́ ’пагібель’ (Растарг.), ’прыгода, незразумелая перашкода’ (Нас.), ’чорная, страшэнная масіўная істота на кароткіх лапах, якой вельмі баяцца дзеці’, ’пудзіла з саломы, апранутае ў рыззё’ (Рам. 8), ’істота, якая давіць хлопцаў і дзяўчат у час іх сну’ (Кольб.), ’нячысцік, д’ябал’ (Ян.; нараўл., Мат. Гом.), стол. ’нягоднік, паганец’, драг. ’неахайная, непрычасаная жанчына’ (Нар. лекс.), ’жартаўнік, штукар’ (ТС), ма́рны ’дарэмны, бескарысны’ і дэрываты да яго (Нас., ТСБМ). Укр. мара́ ’прывід, здань’, ’нячысцік, які затуманьвае людзям розум, каб завесці іх у небяспечнае месца’, марний, марний ’дарэмны’; рус. ма́ра, мара́ ’прывід, мары, нячысцік, які дапрадае ноччу тое, што пакінута на ноч недапрадзеным, рве кудзелю і пражу’, кур.смерць’, ленінгр. ’неахайная жанчына’, урал., сіб. ’каханы’, ’дзяўчына’, рус. ц.-слав. мара ’страта свядомасці’; ст.-рус. мара ’зацямненне свядомасці’, ’забыццё’, ’сны’, ’насланнё’, ’прывід’. Польск. mara, marzydło ’прывід, цень нябожчыка, дух, страшыдла, вампір’; mara, mora ’начны дух, кашмар, які нападае на коней і сонных людзей’, ’начны матыль’, marzyć ’марыць’, marnować, marnotrawić ’марнатравіць’, marzanna ’саламянае чучала, якое сімвалізавала сонца’, н.- і в.-луж. marny ’марны’, в.-луж. marota ’капрыз, выдумка’, mara ’дух, прывід смерці’, чэш. marniti ’дарма траціць, марнатравіць’, mařiti ’псаваць, губіць, разбіваць (надзеі)’, чэш., славац. marný ’марны’, славац. mara ’хвароба’ slepa mara ’начны матыль’, mariť sa ’здавацца’, славен. márǝn ’марны’. Прасл. mara ’мары’, ’прывід, здань’ утворана ад асновы *ma‑ (гл. мані́ць) пры дапамозе суфікса ‑ra. (Бернекер, 2, 18; Фасмер, 2, 571; Брукнер, 322; Шустар-Шэўц, 12, 886; Голамб, Зб. Якабсону, 1, 779–780; Власт, Крывіч, 4, 1923, 30).

Мара́2 ’назола, дакучлівы’ (Нас., Шат.; Нар. лекс.). Да мара́1 (гл.). Насовіч (289), аднак, адносіць да мары́ць, якое ад прасл. mōra. Няма падстаў.

Мара́3 ’павольны’ (Нас.). Рус. калуж., арл. мара́ ’слабы чалавек малога росту’, сіб. ’няўклюда’. Паводле Насовіча (289), запазычана з лац. mora ’запаволенасць’. Сюды ж марава́ты ’спакойны, вялы гон па следу звера’ (Інстр. II). Параўн. рус. вяц. морова́ть ’рабіць што-небудзь паволі, спакваля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыня́ць, прыму́, пры́меш, пры́ме; прыня́ў -няла́, -ло́; прымі́; прыня́ты; зак.

1. каго-што. Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.

П. посуд у шафу.

2. каго-што. Узяць, атрымаць тое, што хто-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.

П. тэлеграму. П. тавар.

Камісія прыняла новы дом.

3. што. Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую-н. пасаду).

П. брыгаду. П. пост дырэктара.

4. каго (што). Уключыць у склад чаго-н., дапусціць да ўдзелу ў чым-н.

П. на працу. П. у інстытут.

5. каго (што). Дапусціць, пусціць да сябе з якой-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльца і пад.).

П. пасла. П. наведвальніка. П. гасцей.

Урач прыняў хворую.

Добра п. каго-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).

6. што. Успрыняць.

П. вестку без энтузіязму. П. да ведама што-н. П. на свой рахунак што-н. (як што-н., што адносіцца да сябе). П. да сэрца што-н.

7. што. Згадзіцца з чым-н., аднесціся да чаго-н. станоўча.

П. параду. П. чыё-н. запрашэнне.

8. што. Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым-н.

П. закон. П. пастанову.

Праект прыняты.

9. што. Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).

П. рашэнне (рашыць). П. смерць (памерці). П. прысягу. П. меры. П. на сябе абавязак штон. зрабіць.

10. што. Стаць уладальнікам якога-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).

П. беларускае грамадзянства.

11. што. Набыць які-н. выгляд, асаблівасці.

П. позу.

Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.

12. што. Падвергнуць сябе якой-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.

П. душ. П. курс лячэння.

13. што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).

П. мікстуру.

14. каго-што і за каго-што. Прызнаць, палічыць.

П. каго-н. за іншага.

15. Прасунуцца трохі ў якім-н. напрамку (разм.).

Калона прыняла ўправа.

16. што. Зразумеўшы, паўтарыць (спец.).

П. сігнал.

17. каго (што). Аказаць дапамогу пры родах.

П. дзіця.

Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.

Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы і пад.).

Прыняць экзамен (залік і пад.) у каго — правесці вучэбную праверку.

|| незак. прыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыма́нне, -я, н., прыём, -у, м. (да 2, 4, 5, 13 і 16 знач.), прыёмка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 2 знач.; спец.) і прыня́цце, -я, н. (да 2, 3, 8—11, 14 і 16 знач.).

Гасцінны прыём.

Тэлеграфістка перайшла на прыём.

Прыёмка тавараў.

Прыняцце рэзалюцыі.

|| прым. прыёмачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прыёмны, -ая, -ае (да 1,4 і 5 знач.).

Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект). Прыёмны пункт.

Прыёмная радыёстанцыя.

Прыёмныя экзамены.

Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў; у 2 знач.). Прыёмны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці, злучн. і часціца.

1. злучн. размеркавальны. Ужываецца для супастаўлення членаў сказа і сказаў, якія па сваім значэнні з’яўляюцца аднолькава магчымымі ці раўназначнымі, указваючы на выбар аднаго з іх. Мы аддана служылі і не варажылі, Скосіць нас смерць ці не скосіць. Панчанка. Рана ці позна, позна ці рана высахнуць слёзы, загоіцца рана. Вярцінскі. Я люблю слухаць Дарафея Сцяпанавіча. Асабліва яго паляўнічыя ці рыбацкія апавяданні. Паслядовіч. // З адценнем дапушчэння магчымасці аднаго з членаў сказа. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Колас. [Граніца] праходзіла за дзве ці тры гадзіны хады на ўсход ад вёскі. Брыль.

2. злучн. размеркавальна-пералічальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні. Ці буду я ў шчасці, ці буду я ў смутку, Ці буду ў вялікай бядзе — Цябе на часінку, цябе на мінутку Нідзе не забуду, нідзе. Бялевіч.

3. Уваходзіць у склад паўторнага пералічальна-размеркавальнага злучніка «ці то..., ці то». Тое, што і то ​1 (у 2 знач.).

4. злучн. далучальны. Ужываецца для далучэння членаў сказа і сказаў з заўвагамі дадатковага характару. Бруно Шмульке, ці, як клікалі яго за вочы, Брунька-Шмунька, быў ціхім, непрыкметным чалавекам, негаваркім. Лынькоў. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна вывіваліся над вадой. Пальчэўскі.

5. злучн. падпарадкавальны. Ужываецца пры даданых сказах з ускосным пытаннем. [Пашка:] — Слухай, ці не знойдзецца ў цябе чаго ад бяссонніцы? Паўлаў. Толькі ў калідоры Надзя падумала, ці не збіраецца Сашка выступаць у канцэрце. Гроднеў. У Льва Раманавіча, помніцца, варухнулася сумненне, ці варта высяляць Сапуна. Асіпенка.

6. часціца пытальная. Узмацняе пытальны характар. [Гена:] Нязручна поначы ісці да чужых людзей... Гасцініца... Ці будзе там месца? Арабей. Дзе ж, дарога ты другая? Я стаю адзін, адзін, Ноч вакол ляжыць глухая... Ці ж то свет сышоўся ў клін? Колас. // З асобнымі прыслоўямі, назоўнікамі, займеннікамі, часціцамі ўтварае спалучэнні са значэннем сумнення, няўпэўненасці, нерашучасці, здзіўлення. Страху ў мяне цяпер як і не было. Ці мо проста не было калі думаць пра яго? Якімовіч. Пайшоў я зранку ў свой горад, бо ведаў, што ўдзень наўрад ці ўбачыш каго дома з блізкіх знаёмых. Кулакоўскі. — Ты што гэта, на Месяц ляцець сабралася, ці што? Гэтулькі пакункаў! — здзівіўся дзед, які зайшоў на кухню. Гарбук.

•••

Так ці інакш (іначай) гл. так.

Ці доўга, ці коратка гл. доўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луна́1 ’зарава’ (Бес.), у выразе: хадзіць па луне ’быць лунацікам’ (віл., Сл. ПЗБ), луна́ ’рэха’ (Растарг.), ’маладзік’ (добруш., Бел. хр. дыял.). Укр. луна́ ’водбліск, зарава’, ’рэха, водгулле’, рус. луна́ ’месяц’, ’водбліск на небе’, ’промень святла’, ’асветленае праменямі святла неба’, паўд. ’рэха’; польск. łuna ’водбліск моцнага святла, вялікага агню’, ’святло’, ’вясёлка’, ’чырвонае неба’, ’чырвань на шчоках’, каш. łu̇na, łǫna ’чырвань агню’, палаб. lau̯nǝ, lai̯nǝ ’месяц’, чэш. і славац. (паэтыч.) luna, ст.-чэш. luna ’промень, святло, бляск’, ’месяц’, славен. lúna ’месяц’, młȃdạ, pȍu̯nạ łȗnạ ’маладзік’, серб.-харв. чак. lunȁ, дуброўн. lȗna ’вясёлка’, макед. (паэтыч.) луна і серб.-харв. лу́на ’месяц’, балг. луна́ ’тс’, ст.-слав. лоуна ’тс’, ц.-слав. ’святло месяца’. Прасл. luná ’бляск, водбліск’, ’месяц’, ’вясёлка’, якому адпавядаюць: ст.-прус. lauxnos ’свяцілы’, лац. lux ’святло’, lūna ’месяц’ (у больш старажытным напісанні losna), авест. raōχšmā‑ ’святло, бляск’, ст.-ірл. lūan ’тс’, ’месяц’, ст.-грэч. λευκός ’светлы’, λύχνος ’свяцільнік, ліхтар’, ст.-в.-ням. liehsen ’ясны’, арм. lusin ’месяц’, тах. lukśanu ’які свеціцца’. І.‑е. праформа *louk‑s‑nā ’свяціла’, ’якая свеціцца’ суадносіцца з дзеясловам *leuk‑/*louk‑ (Бернекер, 745; Фасмер, 2, 533; Слаўскі, 5, 308–311; Мее, Études, 130, 442, 444; Скок, 2, 330–331; Махэк₂, 344; БЕР, 3, 509–510; Аткупшчыкоў, Из истории, 234). Мартынаў (Балта-слав.-іт. ізагл., 30) мяркуе, што прасл. luna з’яўляецца інфільтрацыяй іт. louksnā на зах.-балт. арэале.

Луна́2 ’ленасць, гультайства, нерухавасць’ (КЭС, лаг.). Да лунь3 ’гультай’ (гл.). Магчыма, тут назіраецца пэўны ўплыў на семантыку з боку лексем лунацік, хадзіць па луне́.

Луна́3 ’невялікая хмарка’ (гродз., бяроз., Сл. ПЗБ), ваўк. лунёк ’хмарка’ (там жа). Першапачаткова было лунь (ці ⁺лунъ), а жаночы род з’явіўся пад уплывам лексемы хмара (а, магчыма, і луна ’водбліск’), параўн. лунь, лунёк ’невялікая дажджавая хмара’ (віл., Жыв. сл.), ’здань, прывід’, луні́ ’кучаравыя воблакі’ (віл., Нар. лекс.), лунь ’белы балотны туман’ (ТСБМ). Названа паводле бела-шэрага колеру, бледнага водбліску. Генетычна да лупа́1 (гл.). Сюды ж луні́сты ’хмарны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Луна́4 ’незарослае вадзяное месца ў балоце, якое адсвечваецца’ (зах.-бел., Яшк.). З лума́ > лу́міна (гл.). Відавочна, сема ’водбліск’ і вызначыла фіналь, аформіўшы яго ў ‑на, як ⁺луна́ (гл. луна́1), якое зафіксавана ў в.-дзв. гаворках у мн. ліку: луны́ ходзюць ’блішчаць, пераліваюцца, льсняцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама лу́нка, лу́нька (гл.).

Луна5 ’няшчасце, бедства’ (Шат.). Генетычна роднаснае да укр. лун, лунь у выразе лу́на пійма́ти ’памерці’, рус. луна́ ’смерть’ і, магчыма, да балг. лу́на ’моцны вецер з віхром’, лу́на і лу́ня ’бура’ (Дурыданаў, Болг. русистика, 1979, 4, 32–34), а таксама чэш. кіёўск. luňák ’хуткі вецер’. Утвораны пры дапамозе старога суфікса ‑на (< прасл. ‑na) ад асновы лу‑, якую Буга (Rinkt, 2, 373), Фасмер (2, 533), разглядаючы рус. луна́смерць’, бачаць у роднасных літ. lavónas і liavónas ’труп’, liáujuosi gyvenęs, прус. au‑laũt ’памерці’, liáutis, paliáuti ’спыняць’, лат. ļaũt ’дапускаць, дазваляць’; сюды ж прасл. lěviti: укр. ліви́ти ’слабець’, чэш. leviti ’палягчаць’; гоц. lēwjan ’аддаваць на што-небудзь’. Сюды ж лу́нуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́ка м.

1. прям., перен. соба́ка ж.; пёс;

паро́дзісты с. — поро́дистая соба́ка;

пага́ны с. — зла́я соба́ка;

паляўні́чы с. — охо́тничья соба́ка;

ах ты, с.! — ах ты, соба́ка!;

2. (собака-самец) кобе́ль;

вось дзе с. закапа́ны! — вот где соба́ка зарыта!;

з ~камі не зно́йдзеш — с соба́ками не сы́щешь;

і ~камі не заго́ніш — и соба́ками не заго́нишь;

ве́шаць саба́к — (на каго) ве́шать соба́к (на кого);

саба́к ганя́ць — соба́к гоня́ть;

~ку з’е́сці — (у чым, на чым) соба́ку съесть (в чём, на чём);

у ~кі вачэ́й пазы́чыць — стыд потеря́ть;

жыць як кот з ~кам — жить как ко́шка с соба́кой;

~кам се́на касі́ць — в не́тях быть (обрета́ться и т.п.), скрыва́ться (главным образом от семьи);

на саба́к браха́ць — болта́ть на ве́тер;

на ~ку не варт — ни к чёрту не годи́тся;

патрэ́бен як ~ку пя́тая нага́ — ну́жен как соба́ке пя́тая нога́;

~ку пад хвост — псу (соба́ке) под хвост;

ко́жны с. — ка́ждая (вся́кая) соба́ка;

ні адзі́н с. — ни одна́ соба́ка;

(як) с. на се́не — (как) соба́ка на се́не;

~ку — саба́чая смерцьпогов. соба́ке — соба́чья смерть;

воўк ~кі не баі́цца, але́ звя́гі не лю́біцьпосл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́жкі

1. в разн. знач. тяжёлый; тя́жкий;

ц. чамада́н — тяжёлый чемода́н;

~кая ка́ра — тяжёлое (тя́жкое) наказа́ние;

~кая віна́ — тяжёлая (тя́жкая) вина́;

ц. крок — тяжёлый шаг;

~кае дыха́нне — тяжёлое дыха́ние;

~кае паве́тра — тяжёлый во́здух;

ц. сон — тяжёлый (тя́жкий) сон;

~кая галава́ — тяжёлая голова́;

~кая е́жа — тяжёлая пи́ща;

ц. хара́ктар — тяжёлый хара́ктер;

~кая артыле́рыявоен. тяжёлая артилле́рия;

~кая атле́тыкаспорт. тяжёлая атле́тика;

~кая інду́стры́я — тяжёлая инду́стри́я;

~кія мета́лы — тяжёлые мета́ллы;

2. (требующий больших усилий) тяжёлый, тру́дный; (обременяющий, доставляющий много неудобств — ещё) тя́гостный, обремени́тельный;

~кая даро́га — тяжёлая (тру́дная) доро́га;

~кая зада́ча — тяжёлая (тру́дная) зада́ча;

~кія абавя́зкі — тяжёлые (тру́дные, тя́гостные, обремени́тельные) обя́занности;

3. (полный мучений, физических страданий) тру́дный, тяжёлый, тя́жкий;

~кія ро́ды — тяжёлые (тру́дные) ро́ды;

~кая смерць — тяжёлая (тя́жкая) смерть;

4. (неприятный) тяжёлый, тя́гостный; гнету́щий;

~кае ўра́жанне — тяжёлое (тя́гостное, гнету́щее) впечатле́ние;

5. (истощающий силы) изнури́тельный; тяжёлый;

~кая пра́ца — изнури́тельный труд;

6. тяжёлый, тяжелове́сный;

ц. стыль — тяжёлый (тяжелове́сный) стиль;

~кая вада́хим. тяжёлая вода́;

~кая рука́ — тяжёлая рука́;

ц. на пад’ём — тяжёл на подъём;

ц. дух — дурно́й за́пах;

~кая до́ля — зла́я до́ля

цяжкі́, см. ця́жкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і кідаць (у 1, 2, 7 і 8 знач.).

кіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Штуршком прымушаць ляцець, падаць тое, што знаходзіцца ў руцэ (у руках). Яўхім абіраў бульбу і кідаў у драўлянае вядзерца з вадою. Пестрак. Бумажкоў ляжаў на мокрай [за]балочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны. // Нядбайна класці, шпурляць што‑н. Кідаць рэчы дзе папала. // Моцна хістаць, гайдаць; падкідваць. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі. Маўр. / у безас. ужыв. Карэнні дрэў густа траплялі .. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч. // Разносіць, распаўсюджваць. Вецер кідаў агонь далёка. Чорны.

2. Складаць сена, салому (у стог). Кідаць стог.

3. Хутка перамяшчаць, накіроўваць, пасылаць куды‑н. Кідаць на выкананне задання. □ Гітлераўскае камандаванне кідала ў бой падраздзяленне за падраздзяленнем. Гурскі. // Рассейваць, распаўсюджваць што‑н. на каго‑, што‑н. (пра святло і цень). Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых прамянёў. Колас. Агонь з печы кідаў на яе твар трапяткое святло, і маці ад гэтага здавалася нейкай пастарэлай і няшчаснай. Хомчанка. // (у спалучэнні са словамі «погляд», «позірк»). Наглядаць. Люба.. пільна вяла нітку і часамі кідала нясмелыя позіркі ў бок бацькі і Андрэя. Пестрак.

4. Адмаўляцца ад чаго‑н. як непатрэбнага; выкідаць. У жыта кідалі паклажу мы — Усяго з сабою не забраць. Панчанка. // Ісці ад каго‑, чаго‑н.; пакідаць. Не кідай ты, любы мой, Мяне сінявокую. Русак. // Пераставаць рабіць што‑н., займацца чым‑н. Кідаць работу. Кідаць вучобу. □ Аксана ніколі не кідала справы, не давёўшы яе да канца. Васілевіч.

5. Пакідаць у якім‑н. стане, становішчы. Кідаць фортку адчыненай. □ Андрэй падумаў, што дачка кідае хату адну, незамкнёную: ад гэтага замка ў іх не было ключа. Пташнікаў.

6. перан. Гаварыць, выказваць што‑н. рэзка, нечакана; звяртацца да каго‑н. Нават у самыя цяжкія хвіліны, ведаючы сваю асуджанасць на смерць, Бандароўна кідае ў вочы пану словы праўды. Шкраба.

7. безас. у што. Раптоўна, знянацку ахопліваць. Кідаць у дрыжыкі. Кідаць у гарачку.

8. Працягваць ніткі праз бёрда. Кідаць у бёрда.

•••

Кідаць грошы на вецер — дарэмна траціць, неашчадна расходаваць.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, абвінавачваць, ганьбіць каго‑н.

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — рабіць намёкі, заўвагі ў чый‑н. адрас, адзываючыся пра яго неадабральна.

Кідаць пальчатку каму — выклікаць на дуэль, уступаць у барацьбу з кім‑н.

Кідаць святло на што — раскрываць што‑н., рабіць зразумелым.

Кідаць (пускаць) словы на вецер — гаварыць упустую, дарэмна.

Кідаць цень на каго-што — выстаўляць каго‑, што‑н. у непрыглядным святле; ачарняць, ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

после́довать сов.

1. (за кем, за чем пойти) пайсці́ (сле́дам, усле́д); (поехать) пае́хаць (сле́дам, усле́д); (двинуться, тронуться) ру́шыць (сле́дам, усле́д); (направиться) накірава́цца (сле́дам, усле́д); (наступить) наста́ць (сле́дам, усле́д), надысці́ (сле́дам, усле́д);

он подня́лся и после́довал за ним ён уста́ў і пайшо́ў (сле́дам, усле́д) за ім;

го́сти после́довали за хозя́ином го́сці пайшлі́ (сле́дам, усле́д) за гаспадаро́м;

2. (поступить подобно кому-л.) зрабі́ць так, як (хто-не́будзь); (взять пример с кого-л.) узя́ць пры́клад (з каго́е́будзь); (поступить, подражая кому-, чему-л.) насле́даваць (каму, чаму), пераня́ць (каго, што); (послушаться) паслу́хацца (каго, чаго);

после́довать сове́ту паслу́хацца пара́ды;

он засмея́лся, и все после́довали ему́ ён засмяя́ўся, і ўсе засмяя́ліся (сле́дам, усле́д) за ім;

после́довать его́ приме́ру узя́ць пры́клад з яго́ (пераня́ць яго́ пры́клад);

3. (произойти после чего-л., явиться следствием) адбы́цца, вы́йсці; быць, з’яві́цца; (наступить) наста́ць, надысці́; (случиться) ста́цца;

за мо́лнией после́довал уда́р гро́ма усле́д за мала́нкай пачу́ўся ўдар гро́му;

за дождём после́довало похолода́ние (сле́дам, усле́д) за дажджо́м наста́ла (надышло́) пахалада́нне;

после́довало соотве́тствующее реше́ние вы́йшла (з’яві́лася) адпаве́днае рашэ́нне;

отве́та на телегра́мму не после́довало адка́зу на тэлегра́му не было́;

смерть после́довала от уда́ра смерць ста́лася ад уда́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)