смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

смерць ж., прям., перен. смерть;

сваёй ~цю памёр — свое́й сме́ртью у́мер;

с. непазбе́жна — смерть неизбе́жна;

кліні́чная с. — клини́ческая смерть;

пыта́нне жыцця́ або́ ~ці — вопро́с жи́зни и́ли сме́рти;

да ~ці — до сме́рти;

бле́дны (бе́лы) як с. — бле́дный как смерть;

памі́ж жыццём і сме́рцю — ме́жду жи́знью и сме́ртью;

не на жыццё, а на с. — не на жизнь, а на́ смерть;

глядзе́ць ~ці ў во́чы — смотре́ть сме́рти в глаза́;

пры ~ці — при́ смерти;

на валасо́к ад ~ці — на волосо́к от сме́рти;

то́лькі па с. пасыла́ць — (каго) то́лько за сме́ртью посыла́ть (кого);

пе́рад ~цю не нады́хаешсяпосл. пе́ред сме́ртью не нады́шишься;

па́сці ~цю хра́брых — поги́бнуть (пасть) сме́ртью хра́брых;

тры чвэ́рці да ~ці — дыша́ть на ла́дан;

саба́ку — саба́чая с.погов. соба́ке — соба́чья смерть;

ко́шцы жа́ртачкі, а мы́шцы с.посл. ко́шке игру́шки, а мы́шке смерть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

смерць, ‑і; Р мн. смярцей; ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма; спыненне біялагічнага абмену рэчываў у арганізме або ў яго частцы. Фізіялагічная смерць. Смерць клеткі. Смерць дрэва.

2. Спыненне існавання чалавека ці жывёліны. Раптоўная смерць. Смерць ад разрыву сэрца. Гвалтоўная смерць. □ Хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, як з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць. Самуйлёнак. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў. Якімовіч. // Разм. Смертная кара. Пакараць смерцю. □ [Немцы] прысудзілі Сёмку да смерці. Лынькоў. А як смерцю Максіма скаралі, — Рукі белыя да брамы прыбівалі. Багдановіч. // перан. Гібель, знішчэнне, канец чаго‑н. Смерць горада.

3. у знач. вык. Разм. Дрэнна, нядобра; бяда, гора. [Мароз:] — Каму-небудзь ад крытыкі смерць, а бальшавіку толькі здорава. Лобан. На спакой і на мір ашчарацца не смець! Войнам — смерць! Войнам — смерць! Шушкевіч. Хоць верць-круць, хоць круць-верць, а панству ўсё роўна смерць. З нар.

•••

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняюцца, але тканкі яшчэ не падвяргаюцца распаду і ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Палітычная смерць — немагчымасць для каго‑н. працягваць палітычную дзейнасць па прычыне поўнага свайго ідэйнага і палітычнага банкруцтва.

Глядзець смерці ў вочы гл. глядзець.

Да смерці — вельмі моцна. Дзядзька да смерці спалохаўся, а мядзведзь, мусіць, спалохаўся таксама, бо раптам як павярнуў у гушчар ды як даў дзёру. Васілевіч.

Знайсці смерць гл. знайсці.

На валасок (валаску) ад смерці гл. валасок.

Не на жыццё, а на смерць гл. жыццё.

Паміж (між) жыццём і смерцю гл. жыццё.

Пры смерці — у вельмі цяжкім, небяспечным для жыцця стане.

Пытанне жыцця або смерці гл. пытанне.

Сеяць смерць гл. сеяць.

Толькі па смерць пасылаць каго гл. пасылаць.

Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.

Як смерць (пра выгляд чалавека) — вельмі бледны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смерць ж Tod m -es;

рапто́ўная смерць jäher [plötzlicher] Tod;

гвалто́ўная смерць gewltsamer Tod;

быць асу́джаным на смерць dem Tde verfllen sein;

вы́ратаваць ад смерці vom Tde errtten;

да смерці bis zum Tod, bis in den Tod;

на вы́падак смерці für den Tdesfall;

паме́рці смерцю геро́я den Hldentod strben*;

паме́рці гало́днай смерцю verhngern vi, vor Hnger strben*, den Hngertod strben*;

ён пры смерці er liegt im Strben, es geht mit ihm zu nde;

мне надаку́чыла да смерці es ist mir zum Strben ǘberdrüssig; es hängt mir zum Hlse herus;

быць памі́ж жыццём і смерцю zwschen Lben und Tod schwben;

не на жыццё, а на смерць auf Lben und Tod;

ад смерці не адпе́рці ≅ wder den Tod ist kein Kraut gewchsen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Смерць1 ‘спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус. смерть, стараж.-рус. съмьрть, польск. śmierć, в.-луж. smjerć, н.-луж. sḿerś, чэш. smrt, славац. smrť, серб.-харв. смр̋т, славен. smŕt, балг. смърт, макед. смрт, ст.-слав. съмрьть. Прасл. *sъmьrtь роднаснае літ. mir̃tìs, mirtìsсмерць’, лат. mir̃te ‘тс’, ст.-інд. mr̥tis, лац. mors, Р. скл. mortis ‘тс’, гоц. maúrꝥr ‘забойства’ ад і.-е. *mer‑ ‘паміраць’. Большасць даследчыкаў (гл. Траўтман, 187; Махэк₂, 562; Фасмер, 3, 685–686; Сной₁, 586–587, Борысь, 618 і інш.) звязваюць частку *sъ‑ у праславянскім слове з ст.-інд. su‑ ‘добры’, першапачаткова ‘добрая’, г. зн. ‘свая, натуральная’ і, далей, з слав. займеннікам svo‑ (гл. свой). Аднак Трубачоў (Проспект, 82 і наст.) разглядае слав. *sъmьrtь як праславянскі наватвор з прыст. *sъ‑ параўнальна з больш старым *mьrtь < і.-е. *mr̥t‑s, параўн. чэш. mrt ‘адмёршая частка; неўрадлівая зямля’; гл. Глухак, 567.

*Смерць2, смэрть ‘вусень’ (кам., ЛА, 1), смяртэ́льнік ‘начны матылёк’ (Сцяшк. Сл.). Да папярэдняга слова, відаць, на базе ўяўленняў пра дрэнны знак, які падае начны матылёк, што заляцеў у хату, прадвеснік смерці, падрабязней гл. Гура, Символика, 487–488); параўн. цьма ‘тс’ (гл.), што перанесена і на вусеня як стадыю ў развіцці матылька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смерць, гібель, пагібель, згуба, загуба, страта, скон, скананне, кананне, згіненне, звод; халэмус, каюк, капут (разм.); здыхата (разм. зняваж.); загібель, загін, гамон, кадук (абл.), упадкі (абл., мн.); магіла, канец, канцы, капец, капцы, плаха, пятля, труба (перан.) □ вечны сон, расстанне са светам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пагі́бель¹, -і, ж.

Смерць, гібель.

Асудзіць на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насі́льны², -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца шляхам насілля.

Насільная смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мор, -у, м.

Павальная смерць, эпідэмія.

М. выкасіў усю вёску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каю́к, нескл., м. (разм.).

Канец, смерць.

Думала, ужо к. будзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)