Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камяня́, каміня́ ’качарга’ (мазыр., бабр., Шатал.; лельч., Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пруж., маг., Нар. словатв.; Янк. 1); каме́нька ’кій, якім абапіраюцца пры хадзьбе (з загнутай ручкай)’ (Янк. 1). У выніку распадабнення губных (м → в) з кавяня́, каве́нька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус. трупъ ‘ствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырге́нь ‘шморг’ (чавус., Нар. сл.), ‘торк’, ‘таўхель’: тырге́нь за палу (Мат. Маг. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, да торгаць 1, таргануць (гл.) з дыялектным пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе. Сюды ж тыргі́каць ‘кульгаць, ісці пакульгваючы’ (глыб., Рэг. сл. Віц.), гл. таргікаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рчма ’стрымгалоў, як мага’ (Нас.), ’уніз галавой’ (Шымк. Собр.), ’старчма’ (Мат. Маг.), то́ршма ’тарчма’ (Бяльк.): торшма галавою (Гарэц.), тарчмако́м ’уніз галавой’ (Нас.) — прыслоўі ад дзеяслова тарчаць, тырчаць (гл.), без ‑ма параўн.: валасы на галаве сталі торч (Сержп. Казкі). Гл. таксама тарчма, старчма, старчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысця́жка ’ворчык, прыпрэжка’ (Нас.; міёр., Жыв. НС), прысцяжня́к ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.), прісьціжнэ́й ’прыпрэжаны (пра каня)’ (Мат. Маг.). Арэал слова, пагранічны з рускай і ўкраінскай тэрыторыяй, сведчыць пра пранікненне з рус. пристя́жка ці ўкр. пристя́жка ’прыпрэжка’, якія ад пристегнуть (гл. Фасмер, 3, 366).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́лле, мяльля, мяльлё, мялліка ’кастрыца’ (Нас., Грыг., Гарэц., Др.-Падб., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.; касцюк., Янк. 2, мсцісл., З нар. сл.). Рус. смал., бран., калуж. мялье ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непутны́ ’разбэшчаны, непаслухмяны’ (Яўс.), непутньш ’малапутны, бесталковы’ (Бяльк., Янк. Мат.), нёпуць ’бязладны чалавек, шалапут’ (Мат. Маг.), непуцьцё ’шалапутны, распусны, бяспутны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.), ’недарэчнасць’ (Бяльк.). Да путны (гл.), шлях семантычнага развіцця дэманструе тураўск. нёпуць ’распусніца, бездараж’ і ’бесталковы чалавек’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)