◎ Пасе́і, пасейкі, бяроз. пасей ’высеўкі, шалупінне пры прасейванні мукі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Мат. Гом.; бялын., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Шатал.; ушац. Нар. сл.), польск. posieje ’вотруб’е, высеўкі’ (.Пітва). Балтызм. Параўн. літ. pasijos ’тс’ < pa‑sijóti ’прасейваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)