надрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., што.
Разрэзаць крыху зверху, з краю, не да канца. Надрэзаць яблык. □ Пад аднастайны перастук калёс Мікалай расказаў [брату] аб сваім плане.. У першую ноч ледзь паспелі надрэзаць край дошкі.. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або час ад часу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́лі, ‑яў; адз. няма.
Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне. Калі ж, ахоплены жудасцю,.. [Тапурыя] учапіўся за борт чаўна, што гушкаўся на талях, то ў першы момант яго ледзь не выкінула за борт. Самуйлёнак.
[Гал. talie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніпуля́цыя, ‑і, ж.
1. Складаны прыём, складанае дзеянне, якія патрабуюць спрыту, умення. Грузавік кратаўся з месца, і Міхаль Навіцкі ледзь паспяваў сачыць за таямнічымі маніпуляцыямі Васькавых рук і ног. Паслядовіч.
2. перан. Спрытнае махлярства, махінацыя.
[Фр. manipulation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышвартава́цца, ‑туецца; зак.
Стаць на прычал, замацавацца швартовамі. Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі. Мележ. Акіянскі лайнер прышвартаваўся раніцаю ў порце да самага дэбаркадэра Шэрбургскага вакзала. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скулі́цца, скулюся, скулішся, скуліцца; зак.
Разм. Упасці, зваліцца. Старому Пеўню дрэнны сон прысніўся, Устрапянуўся ён і... з седала скуліўся. Валасевіч. Буланы спудзіўся і, захропшы, ірвануў калёсы так, што Тарас ледзь не скуліўся з воза. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Разм.
1. Калупнуўшы, аддзяліць; адкалупнуць. Укалупнуць масла.
2. перан. Падкалоць, кальнуць каго‑н. у размове. Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і хапаць (у 1–4 знач.). Устаў ледзь свет, хватаю вуду, Бягу на бераг Тартака. Смагаровіч. Больш сотні здаровых галасоў.. гучна хваталі вясёлы прыпеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяк 1 ’гэтак’ (Нас.), ’без прычыны, без патрэбы, так’ (мёрск., Нар. ск.), у выразах: сяк‑так ’з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь’, ’ніштавата, памяркоўна’ (ТСБМ), ні сяк ні так (Федар. 4), сяк‑так, сяко‑тако ’абы-як’ (ТС); адсюль займеннік сякі́ ’гэтакі’ (Нас.), сякі́‑такі́ ’некаторы; які папала, нязначны, няважны’ (ТСБМ). Укр. сяк‑так ’абы-як’, сякі́й ’гэтакі’, рус. так-сяк, сяко́й ’тс’, стараж.-рус. сяко, сякъ ’гэтак’, польск. siak у спалучэннях ’не так, іначай’. Дэрыват з суфіксам ‑к ад займенніка *sь ’гэты’, утвораны па аналогіі з так (гл.). Слова не праславянскае, паколькі sj дало б тады š; гл. Міклашыч, 297; Фасмер, 3, 826; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 496 (з узнаўленнем прасл. *sjako), ESSJ SG, 2, 609–610.
Сяк 2 ’плытагон’ (віц., Нар. лекс.), ’селянін Смаленскай губерні’: сякі́ гонюць ганкі ў Рыгу (Касп.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. flisak ’плытагон’ з адсячэннем пачатку слова і неарганічным змякчэннем зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыды́баць ’прыйсці з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека)’ (Ласт., ТСБМ, ТС), прыдэ́баць ’ледзь прыйсці’, прыды́баті ’спаткаць’ (Сл. ПЗБ), таксама вытворнае м. р. прыдыба́йло ’чалавек, які прычыкільгаў або прыйшоў употайкі, хаваючыся’ (ваўк., Федар.). Прэфіксальнае ўтварэнне, што да ды́баць (гл.). Параўн. рус. смал. приды́бать ’прыйсці, дабрацца куды-небудзь з цяжкасцю’, укр. приди́бати ’прыплесціся, прыйсці; сустрэць каго-небудзь’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 64; Анікін, Этимология, 296–297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)