пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.

2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́свіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; ‑сем, ‑сяце; пр. напасвіў, ‑віла; заг. напасі; зак., каго.

Пасучы на нашы, накарміць (пра жывёлу, птушак). Раніцай я добра напасвіў .. [каня] на межах і ўзмежках, а дома падкінуў ахапак канюшыны. Якімовіч. — Добра напасвіш кароў — будзе малако, — часта гаварыла даярка пастуху. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́шва, ‑ы, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік і пад. [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ. Стаховіч. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́шні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Займацца гаспадаркай (у 3, 4 знач.), весці гаспадарку. Навучыцца гаспадарыць. □ Быў ясны дзень, калі Марына адна, як і заўсёды цяпер, гаспадарыла дома. Чорны.

2. Бесцырымонна распараджацца, рабіць што‑н. па-свойму. Банкіры не адмовіліся гаспадарыць у Галівудзе. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вера́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома. Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата, накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі. Колас. З хола я прайшоў на адкрытую веранду, каб паглядзець на горад і на акіян. В. Вольскі.

[Англ. vernda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

Тое, што і раздзьмуць. Знаю, што ў панурую Ночы непагоду Разадзьме іх [думкі-мары] буран З захаду да ўсходу. Танк. Дома бацька-стрэлачнік праз слёзы Павучае: — Ты смялей, Валёк, Словы два скажы ім пра марозы, Разадзьмі ў пячурцы аганёк. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забы́ць сов.

1. (перестать помнить) забы́ть, позабы́ть; запа́мятовать;

я забы́ў ну́мар ва́шага тэлефо́на — я забы́л (позабы́л, запа́мятовал) но́мер ва́шего телефо́на;

2. в др. знач. забы́ть, позабы́ть;

ён забы́ў до́ма кні́гу — он забы́л (позабы́л) до́ма кни́гу;

вы нас зусі́м забы́лі — вы нас совсе́м забы́ли;

з. даро́гу — (куды) забы́ть доро́гу (куда);

з. (чыю) хле́б-со́ль — забы́ть (чью) хле́б-со́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наверадзі́ць, ‑вераджу, ‑вярэдзіш, ‑вярадзіць; зак., што.

Тое, што і навярэдзіць. Пад самую восень забалела ў Цімошкі нага. Ці наверадзіў яе, за кароўкамі па лесе ходзячы, ці намуляў яе аборкамі, ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)