Па́хі ’выемка ў дошках’ (Ян.). У выніку семантычнага пераносу ’упадзіна пад рукой’ > ’выемка’ > ’пазы’, а таксама пры ад’ідэацыі лексемы пазы — ад па́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбо́рны ’адборны’ (Яруш., Касп., Нас.). Паводле Булыкі, Запазыч., 73, ст.-бел. выборный ’адборны, цудоўны, выдатны’ з польск. wyborny; параўн. таксама чэш. výborný ’выдатны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кімса́ ’купіна’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kimša ’тс’ (там жа, 462). Гл. таксама Урбуціс, Baltistica, 1969, V(I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальнякі́ ’месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону’ (Яшк.). Ад вальняк ’вольны чалавек’. Магчыма, таксама па мадэлі тапонімаў (Сушнякі і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васто́рг ’захапленне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. восто́рг ’тс’, а гэта са ст.-слав. въстъргъ (Шанскі, 1, В, 176; параўн. таксама Фасмер, 1, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпо́ўшчыць ’надаваць аплявух’ (Шат.). Магчыма, да ад‑по‑уш‑ч‑ыць ’ударыць па вуху’. Не выключана таксама сувязь (кантамінацыя) з ушчуваць ’караць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багно́ўка ’расліна Empetrum nigrum L.’, таксама багнаўка (Кіс.). Ад ба́гна (гл.). Па месцу бытавання расліны (сустракаецца на сфагнавых балотах і ў сасновых лясах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згрэйзаць ’зрабіць, напісаць абы-як’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. grevezóti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 296), а таксама greĩtai ’хутка’ (гл. грэйма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ставару́к ‘сухая галіна дрэва’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. steverỹs ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 559). Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 73 з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлап ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (Нар. сл.), магчыма, да ёлуп (гл.). Тады ўтворана таксама з *о‑луп. Параўн. лупняк ’сланец, патрэсканая глеба’, лупа ’струп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)