Прыхі́лак ’прыстанішча, прытулак’ (Нас.), таксама прыхі́лле, прыхі́лішча ’прытулак, прыстанне’ (Нас.; кобр., Рам.; Кос.), прыхі́лле ’франтон’ (жабін., ДАБМ). Суфіксальныя дэрываты ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)