Ільну́ць ’гарнуцца, ліпнуць’ (Нас., Касп.), ’аказваць прыхільнасць’ (Нас.). Карскі (1, 262) адзначае ненародны характар слова. Рус. льнуть, смал. ильна́ти, ильну́ть, укр. линути, чэш. lnouti, славац. ľnúť, серб.-харв. прио̀нути. Ст.-слав. прильнѫти, ст.-рус. льнути. Пратэза і‑. Ступень чаргавання да ліпнуць (гл.): прасл. *lьpnǫti са спрашчэннем pn > n, Бернекер, 1, 754; Праабражэнскі, 1, 455–456; Махэк₂, 337–338; Фасмер, 2, 543.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. Стан поўнага (у 1 знач.).

2. Дастатковая ступень, наяўнасць або колькасць чаго‑н. У спакойнай вадзе адлюстроўваецца і блакітнае неба з белымі нерухомымі воблачкамі, і стагі сена на паплавах, і зялёны нізкі бераг з асакой, чаротам і лазою. Толькі бусла не хапае для паўнаты пейзажу. В. Вольскі. [Шапавалаў] разглядаў фатаграфію доўга і ўважліва — так часамі пільна ўглядаецца стары аматар-калекцыянер у рэч вельмі тонкай работы, якой яму не хапала для паўнаты калекцыі. Сіўцоў.

3. Вышэйшая ступень чаго‑н. Ніколі раней Веньямін так не адчуваў прыгажосці жыцця, яго паўнаты і багацця, як у гэтае лета. Навуменка. Па .. [Цімохавым] твары прабягае часамі і заклапочанасць і зніжае паўнату яго трыумфу. Колас.

4. Таўшчыня, сытасць (цела або частак цела). [Чорны] быў з выгляду поўны, гэтая паўната здавалася нездароваю. Мележ. Мінулыя чатыры гады зрабілі .. [сястру] сталай, нейкай велічнай, ледзь кранулі той прыемнай паўнатой, якая зусім не была лішняй у яе сталым узросце. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вунь, часц.

1. указ. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

Вунь там, каля лесу.

А вунь, што гэта за дрэва?

2. вылуч. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

Вунь нядаўна мы іх бачылі тут.

3. узмацн. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

Вунь колькі ягад вы набралі.

Вунь якая глыбокая яма.

4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут.

Вунь відаць вёска.

Вунь (яно) што або вунь (яно) як (разм.) — вокліч для выказвання здзіўлення або ўсведамлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́лкі ’сыры, вільготны’ (БРС, Нас., КТС, КЭС, Касп.), волкываты ’тс’ (Бяльк.). З *волгкі. Рус. во́лгкий, укр. во́гкий, польск. wilgi, чэш., славац. vlhký, славен. vólgək. Прасл. *vьlgъkъ. Роднаснае літ. vìlgau, vìlgyti ’мачыць’, vìlkšnas ’волкі’, ст.-прус. welgen ’насмарк’, ст.-в.-ням. wëlc ’волкі, мяккі, завялы’, wolchan ’воблака’, ірл. folcain ’мачу’ (Траўтман, 358; Фасмер, 1, 337; Махэк₂, 694). Іншая ступень чаргавання: валога (гл.), ст.-слав. влага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́дні ‘дваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́частупень роднасці’ (< стрэ́чны ‘дваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імасць уст. ’форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценька ’ваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны. Колас.

•••

Толькі дзяржыся! — выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́зчык, ‑а, м.

1. Прыкмета, сведчанне чаго‑н. Валоданне замежнымі мовамі ў сярэдневяковай Беларусі лічылася паказчыкам высокай культуры і адукаванасці. Жураўскі.

2. звычайна мн. (пака́зчыкі, ‑аў). Звесткі, атрыманыя ў ходзе якога‑н. дзеяння, працэсу, паводле якіх можна меркаваць аб яго выніках. Высокія паказчыкі. □ Каля дзвярэй вісіць дошка з паказчыкамі выканання плана. В. Вольскі.

3. У матэматыцы — лічба або літара, якая паказвае ступень, у якую ўзводзіцца дадзены лік або выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́ча1 ‘сустрэча’ (ТСБМ, Нас.; мазыр., Шэйн. З; Яруш., Др.-Падб., Янк. 2, Бяльк., Сержп. Прымхі, ТС). Укр. стрі́ча, рус. встре́ча, серб.-харв. сре̏ћа ‘шчасце’, славен. sreča ‘тс’, балг. сре́ща ‘сустрэча’, макед. сре́ка ‘шчасце, удача’. Прасл. *sъrětja (Фасмер, 1, 363; Глухак, 575) або *sъrętʼa, што ўтворана з суф. ‑ja ад асновы цяп. ч.: *sъrętʼo, *sъrěsti ‘стрэць’ (Слаўскі, SP, 1, 82). У прыстаўцы бачаць адпаведнасць ст.-інд. *su‑ і тлумачаць слова як ‘добры, шчаслівы выпадак’. Гл. Фасмер, там жа; Бязлай, 3, 306.

Стрэ́ча2 у выразак: у першай стрэ́чы ‘дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, другая стрэч ‘дваюрадны’, у другой стрэ́чы ‘траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, у трэцяй стрэ́чы ‘пра далёкае сваяцтва’ (ТСБМ, Янк. 2, Чуд., Сцяшк. Сл.; воран., ганц., шчуч., шальч., іўеў., пух., Сл. ПЗБ); стрэ́частупень роднасці’ (Скарбы), стрэч ‘тс’ (Сцяцко Сл.), стрэльступень роднасці’ (Сл. рэг. лекс.). Назоўнік абстрагаваны ад прыметніка стрэчны ‘стрыечны’ (ТСБМ), параўн. амонім стрэ́чны ‘сустрэчны (ТСБМ, ТС). Гл. стрыечны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

учёный

1. прил. (много знающий) вучо́ны;

учёные лю́ди вучо́ныя лю́дзі;

2. прил. (научный) навуко́вы; вучо́ны;

учёный комите́т навуко́вы камітэ́т;

учёное о́бщество навуко́вае тавары́ства;

учёный сове́т вучо́ны саве́т;

учёная сте́пень вучо́ная ступе́нь;

учёный секрета́рь вучо́ны сакрата́р;

3. сущ. (специалист) вучо́ны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)