ступе́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ступе́нь ступе́ні
Р. ступе́ні ступе́ней
ступе́няў
Д. ступе́ні ступе́ням
В. ступе́нь ступе́ні
Т. ступе́нню ступе́нямі
М. ступе́ні ступе́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ступе́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.

С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

У значнай ступені.

У нейкай ступені (часткова).

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

С. развіцця эканомікі.

3. з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.

Ордэн Славы і ступені.

Другая с. апёкаў.

4. Навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў.

С. кандыдата філалагічных навук.

5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.

Лік у пятай ступені.

6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.

7. Тое, што і прыступка.

Ступені лесвіцы.

Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступе́нь ж.

1. ступе́нь, -ні ж.; (лестницы — ещё) прысту́пка, -кі ж.;

2. перен. (степень) ступе́нь, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ступе́нь

1. ж., в разн. знач. сте́пень;

с. майстэ́рства — сте́пень мастерства́;

у пэ́ўнай ~ні — в изве́стной сте́пени;

с. параўна́нняграм. сте́пень сравне́ния;

звыча́йная с.грам. положи́тельная сте́пень;

узве́сці ў с.мат. возвести́ в сте́пень;

2. ж. (лестницы) ступе́нь, ступе́нька;

падыма́цца па ~нях — поднима́ться по ступе́нькам;

3. м., обл. (ноги) ступня́ ж.;

ні ў яко́й ~ні — ни в како́й сте́пени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ступе́нь, ‑і, ж.

1. Гарызантальны выступ лесвіцы, на які ступаюць пры пад’ёме або спуску. Стаіць наш дзядзька ў задуменні, Не смее ўзняцца на ступені: Баіцца ён мужычым ботам, Прапахлым дзёгцем, здорам, потам, Тут наслядзіць або напляміць. Колас. // Выступ, уступ на паверхні чаго‑н. Ступень шківа. Ступені пласкагор’я.

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго‑н. Ступень развіцця прадукцыйных сіл. □ Камунізм — гэта вышэйшая ступень грамадскага развіцця. «Звязда». Ішоў [Васіль Іванавіч] са ступенькі на ступеньку, ад малога да большага, ад непрыкметнага чалавека да выдатнага дзеяча. І кожная ступенька супадала з тымі вялікімі ступенямі, якія праходзіла і ўся краіна. Лынькоў.

3. (з прыназоўнікамі «у», «да» і азначэннем). Мера праяўлення якой‑н. якасці, дзеяння і пад. У значнай ступені. Да некаторай ступені. □ Усё, што гаварыў Ладынін, было ў нейкай ступені папрокам яму, і .. [Максім] разумеў гэта. Шамякін. [Фрося:] — Не баюся тваіх сабак. Я ўжо цкаваная... Гэта «не баюся» давяло лесніка да самай вышэйшай ступені нечалавечага гневу. Бядуля.

4. (у спалучэнні з лічэбнікам). Разрад, падраздзяленне ў структуры чаго‑н. Дыплом першай ступені. □ Шаўчук, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, адпушчаны дахаты. Брыль. // Стадыя (пра апёк, абмарожванне). Апёк першай ступені. // Узровень, на якім знаходзіцца хто‑, што‑н., якога дасягнуў хто‑н. Балада «Смерць Маланні» ўзняла паэта на новую ступень глыбокага пранікнення ў псіхалогію савецкага чалавека. «ЛіМ». // Мяжа, граніца чаго‑н. Вісарыён .. прадоўжваў работу ва ўмовах поўнай канспірацыі. Гэта была вышэйшая ступень суровай школы падпольшчыка-бальшавіка. Самуйлёнак.

5. Вучонае званне. Прысудзіць ступень доктара навук. □ [Рыгор:] — І дысертацыю напішу... Толькі такую, каб ніхто не мог мяне ўпікнуць, што я толькі ступень атрымаць імкнуся. Арабей.

6. У музыцы — кожны гук музычнага гукарада, тэмы, ладу.

7. У матэматыцы — здабытак роўных сумножнікаў. Ікс у пятай ступені.

8. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй. Нямала панайшло дзяцей, Глядзяць у захапленні: Ракета на вачах расце, Гатовы дзве ступені. Калачынскі.

9. мн. ступе́ні, ‑ей; ж. і ступяні́, ‑ёў; м. Абл. Ступні. Ступені яе [Гертруды] ног былі ўжо спрэс у крыві. Чорны. Вялікія, плоскія сляды сымонавых ступянёў чарнелі на .. [снезе]. Кулакоўскі. // След. [Лукаш:] — Во, глядзіце, сляды, — і ён паказаў гаспадыні ступяні ад сваіх жа ног. Лобан.

•••

Вышэйшая ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая называе якасць, уласцівую гэтаму прадмету ў большай меры, чым іншаму.

Звычайная ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая з’яўляецца зыходнай пры супастаўленні з вышэйшай і найвышэйшай.

Найвышэйшая ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая абазначае вышэйшую ступень якой‑н. якасці.

Ступені параўнання — формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

Ступень сваяцтва — від сваяцкіх адносін паміж членамі аднаго роду.

Да такой ступені — настолькі, так.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступень,

музычны тэрмін.

т. 15, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ступень,

матэматычны тэрмін.

т. 15, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ступе́нь ж

1. Grad m -(e)s, -e, Stfe f -, -n;

2. матэм Potnz f -, -en;

узве́сці ў трэ́цюю ступе́нь in die drtte Potnz erhben*;

ко́рань трэ́цяй ступе́ні drtte Wrzel;

3. (вучоная) wssenschaftlicher [akadmischer] Grad;

ступе́нь кандыда́та наву́к Dktorgrad m -(e)s, Dktorwürde f -;

прысудзі́ць ступе́нь den Grad zerkennen* [verlihen*];

4. грам:

ступе́ні параўна́ння Stigerungsstufen pl, Stigerungsgrade pl;

звыча́йная ступе́нь Psitiv m -s;

вышэ́йшая ступе́нь Kmparativ m -s;

найвышэ́йшая ступе́нь Sperlativ m -s;

да апо́шняй ступе́ні aufs Äußerste, im höchsten Grad;

у высо́кай ступе́ні in hhem Grad;

да яко́й ступе́ні? inwiewit?; bis zu wlchem Grad?;

у пэ́ўнай ступе́ні in gewssem Grad

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ступень

Том: 33, старонка: 22.

img/33/33-022_0111_Ступень.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, ‘этап у развіцці’, ‘мера якасці, дзеяння’, ‘вучонае званне’ (ТСБМ), ‘ступня; крок’ (Нас.), ‘ступня; крок; мера якасці, градус’ (Байк. і Некр.), ‘ступня’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Ян.), ‘крок’ (Шымк. Собр., ТС), ‘ступак; ступня’ (ЛА, 3), ‘мера, роўная чалавечай ступні’ (Пятк. 2), ступі́нь ‘ступня’ (Дразд.), сту́пынь ‘тс’ (кам., КЭС), параўн. ст.-бел. степень ‘парог, лесвіца’ (Ст.-бел. лексікон), стопеньступень, этап’ (там жа). Укр. ступі́нь ‘крок’, рус. ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, в.-луж. stupjeń ‘чаравік’, ‘мера праяўлення якой-небудзь якасці; працэнт’, н.-луж. stupjeń ‘лямцавы чаравік’, чэш. stupeň, славац. stupeňступень’, серб.-харв. сту́пањ, славен. stọ̑pənj, балг. стъ́пен. Прасл. *stǫpenъ. Дэвербатыў да *stǫpiti (гл. ступіць) з суф. ‑enь; гл. Фасмер, 3, 788; Шустар-Шэўц, 1371; Махэк₂, 590; Бязлай, 3, 321. Борысь (578) праславянскім лічыць *stepenь (параўн. рус. степень, серб.-харв. сте̏пен, балг. сте́пен, макед. степен, ст.-слав. степень) ад незахаванага *stepti ‘ступіць, стаць’, на якое пазней паўплываў дзеяслоў *stǫpiti. Сюды ж ступе́ніць ‘ісці’ (навагр., Шн.). Параўн. стапа, стопень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)