ру́жа, ‑ы, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства ружакветных з шырокапялёсткавымі, звычайна пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі і са сцяблом, пакрытым калючкамі, а таксама кветка гэтай расліны. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіня, ружа, бэз, мята. Мурашка. Па сваёй каханай сумаваў я дужа, Наламаў букет ёй Самых яркіх ружаў. Свірка.

•••

Ружа вятроў — дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці, складзеная на аснове шматгадовых сярэдніх паказчыкаў метэаралагічных станцый за месяц, сезон або год.

Чайная ружа — а) ружа, кветкі якой маюць бледна-жоўты колер; б) сорт ружы розных колераў і адценняў з моцным пахам чаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глей ’глей; гразкая, гліністая глеба’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Лексема прасл. характару. Параўн. рус. глей, укр. глей, польск. glej (але Слаўскі, 1, 282, думае пра запазычанне польск. слова з усх.-слав. моў), чэш. glej ’клей, смала на дрэвах’ (гэта слова прыводзіць Трубачоў, Эт. сл., 6, 162, але g‑ указвае на запазычанне), серб.-харв. гле̑јсорт гліны’. Трубачоў (там жа) лічыць, што гэта прасл. слова. Але Слаўскі (там жа) больш пераканаўча мяркуе, не прыводзячы матэрыялу з серб.-харв. мовы, што гэта толькі ўсх.-слав. лексема прасл. характару. Абодва даследчыкі бачаць сувязь слав. слова з іншымі і.-е. мовамі: с.-н.-ням. klei ’гліна’, грэч. γλία ’клей’. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 411.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́сні (тре́сні) ‘сорт клубніц, Fragaria viridis Duch.’ (Касп.). Няясна. У фармальным плане блізкае да рус. прыбалт. тре́сня ‘чарэшня’, тре́шня ‘прышчэпленая вішня’ (СРНГ), польск. trześnia ‘чарэшня’, што, паводле Брукнера (581), да лац. ceresea ‘тс’. Меркаванне пра запазычанне з літ. trẽšnė ‘тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) адхіляецца Анікіным (Опыт, 289). У якасці гіпотэзы прапануецца калька з літ. trẽškė ‘клубніцы’, якое з trẽškėti ‘трэскацца, лопацца’ (пладаножкі ягад трашчаць, калі ягаду зрываюць), паралельнае да серб. пуцавица, пу̏це ‘ягадка’ < пу̏цати ‘лопацца, трэскацца’, славен. truska, truskalica ‘клубніцы, суніцы’ < truskati ‘трэскаць, грукаць’, ням. Knackbeere ‘суніцы’ < knack ‘трэск, хруст’ + beere ‘ягада’ (гл. Махэк, Jména, 105; Бязлай, 4, 233). Тады да трэснуць, гл. У аснове збліжэння назваў клубніц і чарэшні, відаць, адна і тая ж матывацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медуні́ца1, мядуні́ца; мядуні́шнік ’шчамяліца няясная, Pulmonaria obscura Dum. (віц., Кіс.; свісл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), рус. смал., наўг. медуни́чник, сіб. меду́нка, укр. меду́нка, польск. miodunka, miodynka, серб.-харв. меду́нак, медуњак, меду̀ника, меду̀ница, балг. медуни́ка, палес. медуні́ца ’зябер, Galeopsis L.’ (ТС), рус. паўн. медуни́чник, медуни́ца ’тс’; медуні́ца ’спірэя вербалістая, Spiraea salicifolia L.’ (віц., Кіс.; Грыг., ТСБМ, Дэмб.), мяду́ніца ’спірэя вязавая, Spiraea ulmaria L.’ (Касп.), рус. валаг., наўг., смал. медуни́ца, серб.-харв. меду̀ника ’тс’. Да мёд (гл.). Названы паводле таго, што з’яўляюцца добрымі меданосамі. Таксама Каламіец і Шамота (Мовознавство, 1979, 4, 24).

Медуні́ца2, мідуні́чкасорт яблыкаў’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.). Да мёд. Названа паводле салодкага смаку. Аналагічна: укр. меду́нка, польск. miodówka ’салодкая грушка’, славен. mę̑dovka, серб.-харв. меду̀ника, medvańa ’салодкая груша, яблык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбо́р м.

1. (действие) разбо́р, -ру м.; неоконч. разбіра́нне, -ння ср.; разгля́д, -ду м., разгляда́нне, -ння ср.; см. разбира́ть 1, 2;

граммати́ческий разбо́р граматы́чны разбо́р;

2. уст. (критическая статья, отзыв) разгля́д, -ду м., разбо́р, -ру м.;

разбо́р содержа́ния кни́ги разгля́д зме́сту кні́гі;

3. (сорт, разряд) сорт, род. со́рту м., гату́нак, -нку м.;

мука́ второ́го разбо́ра мука́ друго́га со́рту;

4. (разборчивое отношение) разбо́р, -ру м.;

с разбо́ром з разбо́рам;

без разбо́ру (разбо́ра) без разбо́ру;

прийти́ к ша́почному разбо́ру прыйсці́ на ша́пачны разбо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невысо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую вышыню; нізкі. Дым з невысокага коміна заўсёды калыхаўся над рачнымі хвалямі. Гартны. Адам — невысокі, каранасты хлапец з кучаравымі валасамі. Якімовіч. // Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай вышыні. Невысокая столь. □ З чыстай, у асенніх фарбах прасекі [Андрэй] выходзіць на паляну гонкага трапяткога асінніку і жмурыцца ўжо невысокаму сонцу. Ракітны.

2. Нязначны па колькасці, сіле і пад., невялікі. Невысокі ціск. Невысокая тэмпература.

3. Другарадны па якасці. Невысокі сорт тавараў.

4. Які не дасягнуў высокай ступені развіцця, дасканаласці. Невысокая кваліфікацыя.

5. Пасрэдны; адмоўны. Невысокая ацэнка.

6. Сярэдні паміж нізкім і высокім (пра гукі, голас). Невысокі тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляме́ха, ляме́шка, леме́шка ’рэдкая каша з мукі з маслам ці салам’, ’зацірка’, ’кулеш з мукі’, ’густа звараная страва’, ’яда з грэцкай мукі з салам’ (раг., Сл. ПЗБ), ’ежа з падсмажанай мукі, залітай варам ці малаком’, ’расцёртая ў малацэ звараная бульба’ (ТСБМ, Маш., Нас., Янк. БП, Вешт., Мат. Гом., Растарг., ТС), глус. ’няўдала згатаваная страва’ (Мат. Янк.). Укр. лемі́шка, лімі́шка, лемʼєшка, рус. кастр., смал. леме́шка ’тс’. Польск. lemieszka ’тс’ з бел. (Слаўскі, 4, 148). Фасмер (2, 480) далучае да ўсх.-слав. лексемы і балг. лемец (лемец, лемъц, лимец) ’полба’, ’сорт пшаніцы, Triticum spelta’, аднак БЕР (3, 406) адносяць іх да запазычанняў з грэч. ἔλυμος ’проса’. Славен. lȋmec ’квашаніна’. Бязлай (2, 142), аднак, збліжае з ляме́шка. Найбольш прыймальным будзе паходжанне лексемы як запазычанне з угра-фінскіх моў: фін. liemi ’суп, поліўка’, мард. lʼemʼ венг. leves ’суп, сок’, вепск. lʼemuz ’поліўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снято́к ‘дробная азёрная рыбка сямейства корушкавых’ (ТСБМ; віц., З нар. сл.; Жук.), ‘гальян азёрны’ (маг., Жук.), снядкі (снѣдки) ‘сорт рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), снітка ‘нейкая рыба’ (пін., там жа). Рус. наўг. снито́к, снято́к, паўн.-усх. снето́к. Ст.-рус. снѣтъ (XVI–XVII стст.). Дапускаецца запазычанне са швед. дыял. stint ‘дробная марэна’, дац. stint ‘рыба накшталт вугра’, або с.-н.-ням., н.-ням. stint, адкуль ням. Stint ‘корушка’, або з фін. sintti ‘сняток’ з наступнай мэтатэзай; гл. Міклашыч, 312; Праабражэнскі, 2, 347; Тапароў, Этимология–1978, 158 і наст. Фасмер (3, 698) мяркуе таксама аб магчымасці запазычання ў ст.-рус. форме *смѧтъ з нейкай скандынаўкай крыніцы і потым пераходу ў *снѧтъ аналагічна ст.-рус. імені Къснѧтинъ = Константин. Для славен. snẹ̑tec, серб.-харв. snetac Бязлай (3, 280) дапускае запазычанне з рускай. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 333–334. Параўн. стынка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́зший

1. превосх. ст. найніжэ́йшы;

ни́зшая температу́ра го́да наблюда́лась в январе́ найніжэ́йшая тэмперату́ра го́да назіра́лася ў сту́дзені;

ни́зший сорт табака́ найніжэ́йшы гату́нак тытуню́;

2. (простейший) ніжэ́йшы;

ни́зший тип живо́тных ніжэ́йшы тып жывёл;

3. (начальный, младший) ніжэ́йшы;

ни́зшее образова́ние уст. ніжэ́йшая адука́цыя;

ни́зшая до́лжность ніжэ́йшая паса́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каманіца1 ’каманішнік лугавы, Succisa pratensis Moench’ (гродз., смал., маг., Кіс.), лоеў. каменішнік ’тс’ (Мат. Гом.), маг. куманща, куманічнік, каманішнік ’тс’ (Кіс., Мядзв.), маг. каманішнік ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich.’ (Кіс., Інстр. II), маг. каманічнік ’паўночнік палявы, Knautia arv«nsis (L) Coulť (Кіс.), а таксама, відавочна, у песні з Віцебшчыны: «кыманіца зіліная. маладзіца маладая» (Рам. 8). Укр. команиця. комонник, команд, /саманка ’канюшына, дзяцеліна, браткі’, рус. смал. комоница ’каманішнік’, польск. komonica ’рутвіца’, ст.-польск. ’баркун’, ’канюшына’, ’каманішнік’, в.-луж. komonicaсорт канюшыны’, чэш. komonice. славац. komonica ’баркун’, ’канюшына’, славен. komónjica, komónika, серб.-харв. комољикач комонака, колгоншка, ’палын звычайны, чарнобыль’, ’рамонак’, балг. комоннга ’баркун, шалфеи’, комоннка ’чарнобыль’, ’браткі’. Прасл.⇉komonica//komunika < komonъ ’конь’, параўн. ст.-польск. konik, konicz, а таксама мар. končina і інш. ’канюшына’ = ’конская трава’. Большасць з гэтых траў з’яўляецца кормам або ўжываецца як лякарства для коней (Махэк, Jména, 120). Махэк (там жа) мяркуе, што ўсх.-слав. назвы запазычаны з польск. (гэта пацвярджае геаграфія), а польск. запазычаны са ст.-чэш. komonice (Бернекер, 1, 555; Фасмер, 2, 304–305; Махэк’, 272; Слаўскі, 2, 389–390; агляд іншых, менш пераканаўчых этымалогій гл. яшчэ БЕР, 2, 574, і Трубачоў, Эт. сл., 10, 175–177. Бел. форма з ‑ме‑ утварылася ў выніку народнай этымалогіі (атаясамленне з лексемай камень). Тое ж і ў каланіца’.

Камані́ца2 ’ажына’ (смал., КЭС), каменіца ’касцяніца камяністая, Rubus saxatilis’ (Маш.), камяніцы, камянічкі ’касцяніцы’ (едьск., нараўл., Мат. Гом.). Рус. комоница. команица, комон ика. команика, куманика. к у маны ха, куманица ’ажына’, ’касцяшка’, ’марошка’, ’чырвоныя парэчкі’, болгар, ’суніцы’, арханг. кумднькасорт ажын’, кастрам. команец ’чырвоныя парэчкі’. Бел.-рус. ізалекса. Да komonъ ’конь’, параўн. рус. комонь. кумань ’конь’ > ’конская ягада’ (Фасмер, 2, 414–415). Аналагічна иаводде назваў жывёл утвораны: кобр. мыдвэдыны ’ажына’ (Нар. лекс.), прасл. ežina ’ажына’ < егь ’вожык’, літ. gervuogė ’ажыны’ < gervė ’журавель’ або лісічкі, вавярушкі, ласі — назвы грыбоў.

Камані́ца3, каланіца ’мажная дзяўчына’ (хойн., Мат. Гом.). Укр. комониця ’бясплодная кабыла’, ’бясплодная жанчына’, ’распусніца’, рус. валаг. комоница, команица, комонница ’кабыліца’, ’ялаўка’. Да komonъ ’конь’, параўн. гом. комай ’тс’, свярдл. команина ’кляча’ (Этымалогію гл. Фасмер, 2, 304–305). Бел. лексема — у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)