вэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вэндзіць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны вэнджаннем. Вэнджанае мяса. Вэнджаная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сальцісо́н, ‑а, м.

Каўбасны выраб з спрасаваных вараных субпрадуктаў (здробненых кавалачкаў мяса з свіной галавы, печані, языка і пад.).

[Фр. saucisson.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стругані́на, ‑ы, ж.

Наструганая скрылікамі марожаная рыба (або мяса), якая ўжываецца як страва ў сырым выглядзе на Крайняй Поўначы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыкадэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Клёцка, галачка з сечанага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.

[Ням. Frikadelle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяля́ціна, ‑ы, ж.

Мяса цяляці як ежа. [Грамабоіха:] — Закусь вазьмі, дык яно і пройдзе. Бяры цяляціну, ці кумпяка прабуй. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіго́ўка, ‑і, ДМ ‑гоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпігаваць.

2. Прыстасаванне для ўтыкання шпігу ў мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адта́яць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць.

Замарожанае мяса адтаяла.

2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

А. мёрзлыя яблыкі.

А. халадзільнік.

|| незак. адта́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласі́ны I прил. лоси́ный;

~нае мя́са — лоси́ное мя́со

ласі́ны II, -сі́н сущ., только мн. лоси́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вяліць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны вяленнем. Вяленае мяса. Вялены тытунёвы ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кубе́лец, ‑льца, м.

Памянш. да кубел; невялікі кубел. Сала і мяса гаспадар склаў у кубелец і паставіў у каморы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)