адта́яць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць.

Замарожанае мяса адтаяла.

2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

А. мёрзлыя яблыкі.

А. халадзільнік.

|| незак. адта́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)