скубану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Аднакр. да скубці (у 1–5 знач.).
2. Разм. Параніць. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі. Навуменка.
3. перан. Разм. Урваць сабе, украсці. [Алена:] — А хто .. думае, каб даць нашаму калгасу менш, а скубануць з яго больш — дык няхай ён лепш нам не замінае. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго‑н. Дзяржбуду .. прапанавана распрацаваць .. новыя тыпавыя праекты будынкаў бібліятэк для розных раёнаў краіны. «Звязда».
2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны. Тыпавы кароўнік. □ Неўзабаве Мікола падышоў да гасцініцы. Гэта быў тыпавы трохпавярховы будынак, які можна сустрэць у любым больш-менш буйным раённым горадзе. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бо́ндар. Рус. бо́ндарь, укр. бо́ндар, бо́днар, польск. bednarz, чэш. bednář. Утварэнне ад *bъdnʼa, *bъdьnь ’бочка’ (< герм. моў), усх.-слав. бо́дня. Першапачаткова боднарь. Праабражэнскі, 1, 36; Фасмер, 1, 192 (там і іншыя, менш пераканаўчыя версіі). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 163.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
убавля́ться
1. убаўля́цца; (уменьшаться) ме́ншыцца, змянша́цца, памянша́цца, станаві́цца менш;
2. (убывать) убыва́ць, змянша́цца, ме́ншаць, памянша́цца; (о воде) убыва́ць, ме́ншаць, спада́ць; (о луне) убыва́ць; см. уба́виться;
4. страд. убаўля́цца, змянша́цца, памянша́цца, адбаўля́цца; павужа́цца; см. убавля́ть 1, 2.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор 3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калама́ніца ’чарнільніца’ (ваўк., Сцяшк.). Нельга выключыць памылковага запісу каламарніца або каламажніца. Менш верагодна дапускаць спрашчэнне групы зычных, паколькі пазіцыя тут даволі тыповая і ў іншых адпаведных выпадках спрашчэння не назіраецца. Або, магчыма, тут было фармальнае збліжэнне лексем каламажка, каламазь і каланіца? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́мам: не́мам сядзець ’сядзець моўчкі’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут захавалася субстантываваная форма прыметніка *němъ ’нямы, безгалосы’, прадстаўленая тв. скл. адз. л., або адбылося другаснае афармленне прыслоўя н́ема (ад нямы́, гл.) паводле распаўсюджанай мадэлі на ‑м: на́гба і нагбо́м, што здаецца менш верагодным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́маг, помпе, помяжбк ’воблака’ (Сл. Брэс.), помееы ’дажджавая хмара’ (ЛА, 2), сюды ж памжа ’напасць, ліха (Касп.). Укр. паліве ’хмара’, рус. паша ’туман’, паліжа ’дрэннае надвор’е; дрымота’. Прасл. *pamegъ ад *mbga/тьіа ’імжа. гумай’ (ЭССЯ, 21, 93). Інакш і менш пераканальна гл. памне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.
Перасунуць на нейкую адлегласць што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Патржанецкі хлёбнуў чаю і адсунуў ад сябе шклянку. Чарнышэвіч. Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Адсунула стол і пачала вымятаць з-пад кута. Крапіва. // Адводзячы ўбок, адкрыць што‑н. Адсунушы завалу, Міхалка чуў, што Скуратовіч выйшаў у чыстыя сенцы, адсунуў зас[а]ўку ў дзвярах. Чорны. // Сунучы, адхінуць, адсланіць. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка. // перан. Зрабіць, менш важным, менш значным. Будзённае жыццё падхапіла Находню імклівай плынню і заняло яго думы, адсунуўшы на задні план асабістае. Хадкевіч. // перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых. [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Усіх інжынераў далёка Пакінуў, адсунуў назад! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цьмець, ‑ее; незак.
Разм.
1. Цьмяна гарэць; ледзь свяціцца. Толькі каля вакзальчыка цьмеў ліхтарык. Пестрак. Там-сям у лесе цьмелі чырвоныя вогнішчы, .. цямнеліся фурманкі, кухні. Гарэцкі. // перан. Скрыта існаваць, тлець. У ягонай [Турковай] душы цьмела ўсё тая капітанава абяцанка наконт разведкі. Быкаў.
2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым. Неба на ўсходзе пачынала шарэць і зоры цьмелі. Чорны. // перан. Станавіцца менш выразным, менш яскравым, нязначным. Цьмеў воблік малой, паціху, непрыкметна, але адыходзіў у нябыт. Мележ. Тое, што .. [Марына] цяпер не адна, а з бацькам, вярнула да яе многа дзіцячага, што ў адзіноце пачало ўжо цьмець і губіцца. Чорны.
3. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца. Наперадзе, метраў за дзвесце ад хаты, чарнелі сцены старой пуні, за ёй слаба цьмеў лясок. Хадкевіч. [Рыбак] павярнуў па цаліку да знаёмага гуменца, касабокія будынкі якога цьмелі непадалёк у змроку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)