я, мяне́, мне, мяне́, мной (-о́ю), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз.
1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.
Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).
2. у знач. наз., нескл., н. Ужыв. для абазначэння самога сябе як асобы.
Маё чалавечае «я».
Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці;
б) настаяць на сваім].
◊
Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) — пагражальны вокрык ці заўвага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Залёты ’імкненне выклікаць прыхільнасць з боку асобы іншага полу’. Укр. зальо́ти ’тс’. З польск. zaloty ’тс’. Паводле Брукнера (644), o незаканамерна з ě: lětь ’воля, магчымасць’. Гл. адлёт, лець. На запазычаны характар указвае ўкр. форма, а таксама фармальная і семантычная агульнасць польск., бел., укр. слоў. Параўн. з адрозненнямі чэш., славац. zálety ’залёты’, рус. залет ’зух, удалец’, залётка ’каханая’, славен. zalèt ’забег, спроба’, серб.-харв. за́лет ’разбег, размах’. Гл. заляцацца. Пра рус. залётка Адзінцоў, Этимология, 1974, 120–124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубе́ль ‘трубач; той, хто трубіць’ (валож., ашм., Стан.). Рэдкае словаўтварэнне з суф. ‑ель назоўнікаў у якасці назвы асобы, “схільнай да пэўнага дзеяння” (Сцяцко, Афікс, наз., 38), магчыма, пад уплывам літоўскага суф. ‑ėlis, параўн. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119. Да труба 1 (гл.); поўнае фармальнае супадзенне па паходжанні з в.-луж. trubjel ‘поўнае сцябло’, ‘комін’, гл. Шустар-Шэўц, 1535; параўн. таксама н.-луж. tšubal ‘труба’, чэш. trouble ‘комін’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *trǫbjel ‘трубка’ (Сной₂, 785).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
архі́ў, ‑хіва, м.
1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае пісьмовыя і графічныя помнікі мінулага з мэтай навуковага і практычнага іх выкарыстання. // Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і пад.
2. Збор пісьмаў, рукапісаў, фатаграфій і пад., якія маюць адносіны да дзейнасці якой‑н. установы, асобы. Партызанскі архіў. Рукапісны архіў Янкі Купалы.
•••
Здаць (спісаць) у архіў каго-што гл. здаць.
[Лац. archivum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
байко́т, ‑у, М ‑коце, м.
Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой‑н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот, гэта — не лінія тактыкі, а асобы сродак барацьбы, прыгодны пры асобых умовах. Ленін. // Разм. Спыненне адносін з кім‑н. у знак незадавальнення чыімі‑н. паводзінамі. [Іваненка:] — Ты ведаеш, Рыгор Паўлавіч, што койдзіцкія дзяўчаты абвясцілі байкот трактарыстам? Хадкевіч.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. □ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Быкаў.
2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў. Чарнышэвіч.
3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́фе, нескл., м.
1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.
2. зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе. // Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.
3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.
•••
Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.
[Гал. koffee з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывасмо́к 1, ‑а, м.
1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).
2. Пагард. Тое, што і крывапівец. Аўтар метка біў у гэты казённы шчыт царскай асобы і рашэціў яго, сцягваючы з цара далікатныя покрывы і паказваючы ў сапраўдным, непадмалёваным, грубым выглядзе чалавека-павука, найбольшага крывасмока на целе народа. Колас.
крывасмо́к 2, ‑у, м.
Шматгадовая лекавая расліна сямейства ружакветных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзна́ка, -і, ДМ -на́цы, мн. -і, -на́к, ж.
1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.
А. на карце.
А. ў дакументах.
2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.
Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.
3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.
Індывідуальная а. асобы.
4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.
Атрымаць выдатную адзнаку.
5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.
Дыплом з адзнакай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)