Ахіля́ць ’ахінаць, ухутваць’, ахіляцца ’ахінацца, укручвацца’ (Сцяц.). Ад хіліць ’згібаць’; супадзенне значэнняў і тэрытарыяльнае суседства з польск. ochytać ’атуляць, укрываць, абараняць’, магчыма, сведчыць пра ўплыў, параўн. таксама кобр. охылянка ’вялікая хустка ахінаць плечы’ (Бел. дыял., 145), дзе спалучэнне хы можа разглядацца як дыялектная з’ява ці прыкмета запазычанасці слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́ст ’балбатун’ (Бір. Дзярж.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. (з бел. тэрыторыі; Карловіч, 1, 41) bałaboste ’гаспадар або гаспадыня карчмы’ (а гэта з той жа крыніцы; што і балабо́с 1 (гл.); Варш. сл., 1, 89). На семантыку запазычанага слова, мабыць, аказала ўплыў падобнае да яго балабо́с ’балбатун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма 2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупаць ’марудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц. калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакрэ́т ’тое, што падлягае захаванню употай, аб чым не гавораць усім; тайна’ (ТСБМ, Шат., Касп., Байк. і Некр.). З польск. sekret, таксама як і рус. секре́т (гл. Фасмер, 3, 593; Кюнэ, Poln., 96). Польскае слова з лац. sekretus ’тое, што аддзелена, скрыта; тайна’ (Фасмер, там жа; Брукнер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сампо́рык ’рэдкі малапажыўны суп’ (Скарбы). Дэрыват ад польск. sapory ’прысмакі, соўсы’ з другаснай назалізацыяй і нарашчэннем дэмінутыўнага суфікса. Да гэтай жа крыніцы ўзыходзіць і сапо́рак ’нагар у люльцы’ (трак., Сл. ПЗБ). Польскае слова з лац. sapa ’від сока’, sapor ’смак’ (Брукнер, 481). Да семантыкі сапорак параўн. сос (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сказы́лка ‘стрыжань птушынага пяра’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Ні фармальная структура слова, ні матывы намінацыі няясныя. Фармальна ад ска́зіць (гл. сказа) з суф. ‑ыль + ‑к‑; ‑л‑ у суф. магло ацвярдзець па аналогіі з кабылка, бабылка і да т. п. Магчыма, ‘тое, што “псуе” абскубаную курыцу’ (г. зн. яе мяса).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старшыня́ ‘кіраўнік; асоба якая старшынствуе’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.), старшыня́, старшына́ ‘тс’ (Ласт.), старшына́ ‘тс’ (ТС). Вытворнае ад старшы ‘старэйшы’, формы ступені параўнання да стары (гл.). Паводле Карскага (1, 323), канчатак слова ‑іна быў заменены на ‑іня пад уплывам слоў тыпу вышыня́, шырыня́ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)