худне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Тое, што і худзець. [Сямён] марнеў ад рэўнасці, худнеў, рэдка на людзі паказваўся. Кавалёў. Нават кот Мурза — любімец усіх — худнеў і блукаў па пакоях, як нешта згубіўшы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выгля́ды ’перадвясельны звычай, калі засватаная дзяўчына прыязджае глядзець гаспадарку маладога’ (КЭС, лаг.), выгля́дзіны (Касп.), вы́гляды ’тс’ (Мат. Гом.). Ад выгляда́ць ’глядзець, імкнуцца ўбачыць нешта’; параўн. рус. смотрины.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́зіць ’імжэць’, мразь ’непагадзь’ (хойн., Шатал.), рус. валаг. мразь ’туманная мгла ў золкае надвор’е’, арл.нешта накшталт намаразі’. З ц.-слав. мразь, роднаснага да мароз < прасл. morzъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люкснешта асабліва багатае, раскошнае, дабраякаснае’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 89), запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць польск. крыніцы, параўн. luks, luksus ’раскоша’, ’каштоўная, прыгожая рэч’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярзці́ся і ве́рзціся, ‑зецца; пр. вёрзся, вярзлася, ‑лося; незак.

Разм. Бязладна ўзнікаць, здавацца ва ўяўленні; блюзніцца. — Сяджу я ды думаю... А што думаю, дык і сам добра не разбяру — вось вярзецца нешта. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Пачаць лапатаць. // Пралапатаць. Толькі крыллем залапоча певень Ды плёсне сом у завадзі ракі. Свірка. Раптам зусім блізка ад мяне, справа, нешта моцна залапатала і чмякнулася на зямлю. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняпра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Даказаць непраўдзівасць (якіх‑н. сцверджанняў, здагадак і пад.). Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зняпраўдзіць гэтыя чуткі. Бядуля. Адбылося ў жыцці нешта такое, што ўсё з’іначыла і зняпраўдзіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку рыжы. Валасы яго белыя, як лянок, выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі. Чарнышэвіч. Нізенькі і рыжаваты чалавек, пабачыўшы Міхася, ускочыў з табурэткі, замахаў рукамі, выгукнуў нешта незразумелае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. іран. Тое, што і саймаваць. Буслы ўжо выляталі на паплавы, на балоты сем’ямі. Нешта ўжо яны пачыналі саймікаваць са сваімі суседзямі, пачыналі рыхтавацца ў далёкі вырай. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)