Выгляда́ць ’чакаць’ (Яруш.); ’пазіраць; мець выгляд’ (БРС, Гарэц., Яруш., КЭС, лаг.), укр. вигляда́ти ’тс’, рус. выгля́дывать ’вызіраць, паказвацца, мець выгляд’, польск. wyglądać ’вызіраць, цікаваць, чакаць’. Да глядзець; параўн. аналагічныя ўтварэнні з іншымі дзеясловамі — вы‑зіраць, рус. вы‑сматривать ’тс’, значэнне ’мець выгляд’ другаснае; параўн. рус. выглядеть ’тс’, польск. wyglądać ’тс’, чэш. vyhližet ’тс’, рус. выглядеть лічаць калькай з ням. aussehen, чым тлумачыцца незак. тр. дзеяслова, незалежна ад наяўнасці прыстаўкі вы‑ (Фасмер, 2, 367; Шанскі, 1, В, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)