Клапо́ўнік ’род травяністых раслін сямейства крыжакветных, што выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў’ (ТСБМ), ’клапоўнік смеццевы, Lepidium ruderale L.’ (Кіс., Жыв. сл., Касп.), ’багун’ (Ян.). Да клоп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махвіцы, браткі‑махвіцы ’фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (маг., Кіс.). Не зусім ясна. Відавочна, з прыметніка ⁺махавіты, параўн. ст.-рус. моховатый ’пакрыты варсінкамі, пушысты’. Менавіта такімі варсінкамі пакрыты лісты браткоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райграс, райграс англійскі ’расліна Llolium perenne L.’ (Кіс.). Запазычанне, хутчэй за ўсё, праз рускую або польскую мову (гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 84 < ням. rejgras) з англійскага словазлучэння rye grass ’іржавая трава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Святая́ннік ‘зверабой, Hypericum L.’ (ТСБМ, Кіс., ЛА, 1), сьветая́нкі ‘тс’ (Ласт.). Частковая калька свентаяннік або вынік адаптацыі першай часткі да святы (гл.); сюды ж сьвятая́нскае зельле (Гарэц.), гл. свентаянскае зелле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Касп., Кіс.). Відаць, да сцяліць (гл.), іншая назва расліны расходнік (гл.), параўн. таксама сцялі́ по́ля ’вязель палявы’: расце на дзірванох, сцеліцца (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушча́нка ’расліна Pinguicula L.’ (Кіс.). Калька лацінскай назвы расліны, параўн. лац. pinguiculus, памянці, ад pinguis ’тлусты, тоўсты’, укр. товстя́нка ’расліна Pinguicula L.’, рус. жиря́нка ’тс’ з-за мясістасці лістоў расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імша́рніца ’Andromeda polifolia’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Утворана ад імшара (гл.) з суф. ‑ніца. Назва абумоўлена тым, што андрамеда расце на балотах; параўн. рус. дыял. мошни́к, мша́нка, укр. мшедь, польск. mszak.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брызглі́на ’расліна Evonymus L.’, бразгуліна, брызгуліна, брызгеліна (Кіс., Інстр. II, 68), бружмель, бружмень, бруслён, бружэль і г. д. (Кіс.). Рус. берескле́т, бересдрень, брускле́н, брусклет, бружме́ль, брусли́на і г. д., укр. бересклет, бруселина, бруслина, брузлелина, бружмель, бересклен, бружлевина і г. д. Чэш. brsniel, brslen, польск. przmiel, przmielina, харв. bršlenka і г. д. Вельмі цёмнае слова. Відавочна, былі кантамінаваныя этымалагічна розныя назвы (напр., бяроза, бераст, брусніка). Няясная і праформа: *bersk‑, *bьrsk‑? Гл. Фасмер, 1, 156. Няпэўны вопыт этымалагізавання Махэк, Jména rostl., 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніцалаза́ ’вярба размарыналістая, Salix rozmarinifolia L.’ (мін., Кіс.; Шат.), ніц‑лази, ніцая лаза ’нізкарослая вярба з тонкімі галінкамі і дробнымі лістамі’ (Др., Бяльк.), ніцлази ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinetoria L.’ (гродз., Кіс.), ніцая лаза ’лазаніца, Naumburgia thyrsiflora Keich.’ (сураж., Касп.), ніцыя лозы, фалькл. (мін., Шн.), параўн. рус. зах. ницелоз ’Salix repens L.’ (Даль), укр. ницелоз ’тс’ (Грынч.). Да ніцы (гл.), да семантыкі параўн. ніцы (ницый) ’які нізка расце (аб кустах лазы)’ (пін., Доўн.-Зап., Жен. доля, 56), ніцая ’плакучая (бяроза)’ (Пал., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)