Сту́калка ‘гульня ў пераганкі’ (гродз., Нар. словатв.). Да стукаць ‘стукаць’, тут ‘адзначаць сваё першынства стуканнем’: хто жывей прыбяжыць, прыстукаецца (Нар. словатв.). Параўн. засту́каць ‘застаць на месцы’, сінонім закава́ць ‘дакрануцца да гульца ці да “кону” рукой пры гульні ў жмуркі, хованкі і інш.’ (там жа). Відаць, не звязана непасрэдна з сту́каўка ‘адзін з відаў азартнай гульні ў карты’ (ТСБМ), а таксама з рус. сту́калка, польск. stukałka ‘тс’, што, паводле Трубачова (Труды, 1, 797), з’яўляецца калькай ням. Pochspiel ‘тс’, ад pochen ‘стукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́ба 1 ’рыба’ (ТСБМ; Бяльк.; Сцяшк. МГ), ры́біна ’рыбіна’ (ТСБМ; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ри́ба, рус. ры́ба, польск. ryba, палаб. roibó, н.-луж. ryba, в.-луж. ryba, чэш. ryba, славац. ryba, славен. riba, серб., харв. рӣба, макед. риба, балг. ри́ба. Наконт паходжання слова аднадушнага меркавання няма. Мікала (Ursl. Gr., 1, 124; РФВ, 48, 279) супастаўляе з ням. Aalraupe (радзей Raubaal) ’налім; рыба з сямейства вугроў; рыба са змеепадобным целам’, дзе Aal ’вугор’, а ‑raupe < ruppo (ст.-в.-ням. rūppa, rūpa ’налім’). Ваян (RÉS, 9, 123 і наст.) звязвае прасл. *ryba і *ryti з і.-е. коранем *reu‑/*rou‑/*rŭ‑ і суфіксам ‑(ъ)b‑a (як *strělьba) і першасным значэннем ’спосаб лоўлі рыбы шляхам узрывання дна’, але гэтая спроба крытыкуецца. Паводле Тапарова (ЭИРЯ, 1, 5–10), звязана з рабы́ ’стракаты’. Агляд іншых версій і літ-ры гл. ESJSt, 13, 786; Жураўлёў, Язык и миф, 457–458.
Ры́ба 2 ’няроўнасці на палатне касы пры няўмелым кляпанні’ (Сл. Брэс.). Можа, да *ryti з суфіксам ‑(ъ)b‑a?
Ры́ба 3, у ры́бу ’гульня хлопчыкаў’ (гродз., Нар. словатв.). Да рыба 1 з прычыны таго, што гульня імітуе лоўлю рыбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жму́ркі ’назва гульні’ (ТСБМ; гродз., Нар. словаўтв., 256), жму́ркі, зму́ркі ’частаванне на другі, трэці дзень пасля хрэсьбін’ (пухав., бярэз., Жд.). Рус. жму́рки ’назва гульні’, смал. ’нябожчыкі’, укр. жму́рки ’(назва гульні’, польск. żmurki ’тс’, чэш. žmukaná, уст. žmukačka ’тс’, славац. žmúračka, уст. разм. žmurky, серб.-харв. жму́рка, жму́ра, жми́ра ’назва гульні’. Відаць, яшчэ прасл. аддзеяслоўны назоўнік (гл. жмурыць) з суфіксам ‑ък‑, аформлены па мн. л.; на старажытнасць можа ўказваць не толькі агульнаслав. пашырэнне, але і выкарыстанне ў якасці назвы абраду, хаця і гульня можа адносіцца да старажытных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глум, глумі́цца, глумі́ць ’псаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (sę), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв. ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус. дыял. ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус. дыял. паўд. ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр. гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр. ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жо́ржкі ’гульня хлопчыкаў — бабкі’ (гродз., Нар. словатв., 260). Улічваючы, што жох 2 — назва элемента гульні ў бабкі — звязана, відаць, з гэтым словам, але зазнала ўплыў нейкага іншага слова. Фасмер (2, 62) адзначае жорж ’прайдзісвет’ у сувязі з жох ’тс’, указваючы, што непасрэднай сувязі паміж гэтымі словамі, якую бачыў Крастоўскі (ИОРЯС, 4, 3, 1070), няма, бо жорж < франц. George. Аднак наяўнасць формы жорж у двух значэннях жох можна лічыць сведчаннем у карысць пэўнай сувязі жорж — жох, але сувязі хутчэй кантамінацыйнага характару, калі франц. імя суадносілася са старой назвай жох.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мус 1 ’павіннасць, неабходнасць, прымус, насілле’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ; добр., Рам. 1), ’гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ст.-бел. мусъ ’неабходнасць, прымус’ (XVI ст.) — запазычанне са ст.-польск. mus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 137), якое з musieć (ст.-в.-ням. muoʒan, с.-в.-ням. müeʒen ’вольны час; мець магчымасць’, суч. ням. Muß, магчыма, з фразы man muß ’трэба’). У ст.-польск. мове mus (mos) яшчэ мела значэнне ’гарнец (мера)’.
Мус 2, мусы ’зарослы травою выган’ (Нар. Гом. — І. Навуменка, КТС). Няясна. Магчыма, з ням. Mus ’ежа’ (г. зн. ’паша’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Тое, што і гульня (у 1 знач.). У гулянках пралятала маё дзіцячае жыццё. Багдановіч. І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег. Кірэенка.
2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі. Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, Што заўсёды Зою праважае, Што заўсёды ў клубе, на гулянках Песні ёй лірычныя іграе. Танк. Пад канец гулянкі шкло зачэрнівалася ад сажы, танцы спыняліся і ўсе разыходзіліся па хатах. Пальчэўскі.
3. Разм. Вясёлае гулянне з частаваннем. Сынок нарадзіўся — гулянка была. Мыслівец. Гулянкі ж высокіх гасцей і стэнаграмы іх тостаў Андрэя Міхайлавіча ні ў якой меры не цікавілі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піке́т 1, ‑а, М ‑кеце, м.
Невялікі ваенны вартаўнічы атрад; застава. На палове квартала .. [Васіль Пятровіч] убачыў пікет мінёраў. Карпаў. // У капіталістычных краінах — група бастуючых рабочых, выдзеленая для нагляду за парадкам у часе забастоўкі, а таксама група дэманстрантаў, якая ахоўвае дэманстрацыю ад нападу. [Навічкі] не ўдзельнічалі нават у пікетах, якія рабочыя выставілі ля фабрычных варот. Лынькоў.
[Фр. piquet.]
піке́т 2, ‑а, М ‑кеце, м.
Спец.
1. Пункт мясцовасці, які знаходзіцца на адпаведнай адлегласці ад другога пункта і адзначаны пры нівеліраванні колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі. // Калон з нумарам, забіты ў зямлю пры нівеліраванні.
2. Адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній, роўная ў СССР 100 м.
[Фр. piquet.]
піке́т 3, ‑а, М ‑кеце, м.
Старадаўняя гульня ў карты.
[Фр. piquet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)