Ві́са ’тое, што вісіць’, звычайна ў загадцы гэта ’груша’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́са́ ’вага’, рус. наўг., тамб. виса ’тое, што вісіць; яблык’, арханг. виси ’павекі’, вяц., каз. ви́сы ’валасы’, сіб. ’апоўзіны’, польск. усх. wisa ’тс’, wisza//wisa ’тое, што вісіць (у загадцы)’, балг. виса ’тое, што вісіць’; ’шчака’. Да вісець. Гл. таксама Рудніцкі, 1, 439.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гале́ра (БРС, Касп.). Ст.-бел. кгалера, галера ’судна, галера’. Булыка (Запазыч., 146–147) мяркуе, што гэта слова ў ст.-бел. мове непасрэдна з польск. galera (< іт.). Рус. гале́ра (з XVII ст.) запазычана з ням. Galeere або іт. galera (так Фасмер, 1, 386). Шанскі (1, Г, 14) лічыць, што першакрыніцай рус. слова з’яўляецца хутчэй за ўсё іт. galera.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарадні́чы ’гараднічы’ (БРС). Рус. городни́чий, укр. городни́чий. Бел. і ўкр. лексемы запазычаны з рус.’ мовы (як і польск. gorodniczy). У рус. мове гэта слова, паводле Словаря русского языка XI–XVII вв. (вып. 4 (Г–Д). М., 1977), вядома ўжо з XVII ст. *(недакладна Шанскі: з XVIII ст.) і ўтворана на базе прыметніка городничий (параўн. городничий старецъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́дзе ’годзе’ (БРС, Шат., Касп.), го́дзя ’тс’ (Бяльк.). Рус. дыял. го́де, укр. го́ді ’тс’. У іншых слав. мовах (агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 187) значэнне адпаведных слоў адрозніваецца ад семантыкі ўсх.-слав. лексем. Паводле Трубачова (там жа), гэта вытворнае (прасл. *godě) ад асновы *godъ, для якой Трубачоў (там жа, 192) рэканструюе першапачатковае значэнне ’падыходзячы час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́ка ’грэчка’ (зэльв., Сцяц.). Ст.-бел. грика, грыка (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 85). Паводле Булыкі, запазычана з польск. grykaгэта з ням. Gricken). Адносна паходжання польск. слова ёсць і іншая думка (здаецца, больш абгрунтаваная): польск. gryka < літ. grìkai, а ням. назва грэчкі (дыял. прус. grick) узята з польск. gryka (агляд гл. у Слаўскага, 1, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіга́нт ’гігант’ (БРС). Рус. гига́нт, укр. гіга́нт. Паводле Шанскага (1, Г, 67–68), для рус. мовы крыніцай з’яўляецца грэч. γίγας, ‑αντοςрус. мове з XIV ст. ужо ў форме гигантъ). Фасмер (1, 404–405) мяркуе, што ў новыя часы рус. мова запазычыла гэта слова з ням. Gigant. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай была, здаецца, рус. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даве́дка ’даведка’ (БРС). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове: до́відка ’тс’. Па паходжанню гэта ўтварэнне суфіксам ‑ка ад дзеяслова *dovědati sę ’даведацца’. Спачатку *dovědъka было аддзеяслоўным nomen actionis. Параўн. рус. дове́дка ’высвятленне чаго-н.’ (Ходил к нему на доведку — гл. СРНГ, 8, 83), укр. д́овідки ’разведка, высвятленне’ («Піду на довідки, що там вони роблять»Грынч.). Адсюль і даве́дка ’даведка’ (дакумент).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. naraz ’нечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́каць1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.

Ны́каць2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клак1 ’пыж’ (ТСБМ). Укр. клак ’пакулле, пачассе’, польск. kłak ’тс’, ’зблытаныя валасы’, ’пучок’, чэш. klaký ’адзенне’. Бел. клак ’пыж’ можна лічыць калькай з польск. pakul ’тс’ (гл. Кюнэ, Poln., 65).

Клак2 ’сцяг’ (Мат. Гом.). Гл. клак1. У адрозненне ад клак1 гэта слова можна разглядаць як генетычна звязанае з іншымі славянскімі паралелямі. Гл. таксама клок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)