Даве́дка ’даведка’ (БРС). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове: до́відка ’тс’. Па паходжанню гэта ўтварэнне суфіксам ‑ка ад дзеяслова *dovědati sę ’даведацца’. Спачатку *dovědъka было аддзеяслоўным nomen actionis. Параўн. рус. дове́дка ’высвятленне чаго-н.’ (Ходил к нему на доведку — гл. СРНГ, 8, 83), укр. д́овідки ’разведка, высвятленне’ («Піду на довідки, що там вони роблять» — Грынч.). Адсюль і даве́дка ’даведка’ (дакумент).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)