Трая́нка1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл. *troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр. троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).

Трая́нка2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковаястрава з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стол, стала́, мн. сталы́, стало́ў, м.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

Пісьмовы с.

Сесці за сталы.

Перагаворы за круглым сталом (перан.: пры поўным раўнапраўі бакоў).

2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

Аперацыйны с.

3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

Затраты на с.

Разнастаіць с.

4. Від стравы, ежы; рэжым харчавання.

Мясны с.

Дыетычны с.

Вегетарыянскі с.

5. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў

С. даведак.

Пашпартны с.

|| памянш. сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. стало́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарму́шкастрава, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шка ’цура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́сляна ’свята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінкастрава з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піце́ц ’піток’ (ТС), укр. питець ’тс’. Вытворнае ад піць (гл.), параўн. піток. Згодна з ESJSt (11, 647), дэрыват ад *pitati ’карміць, жывіць, насычаць’, дакладней, ад больш архаічнай формы, засведчанай у ст.-слав. питѣти ’тс’, што ўтворана ад назоўніка *рііь, параўн. ст.-інд. авест. ріш‑страва, пітво’, асец. fud ’мяса’ і пад.; дыферэнцыяцыя значэння другасная, тлумачыцца супрацьпастаўленнем аналагічнаму тэрміну ядзенне (гл.), што, магчыма, утвараў рыфмаваны фразеалагізм, параўн. рус. тапёра и едера.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінегрэ́т ’халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў парэзанай гародніны (з рыбай ці з мясам), запраўленая алеем ці воцатам; сумесь розных прадметаў’ (БРС, КТС), гродз. вінагрэ́т (Сцяшк. МГ), усх.-маг. вінігрэт (Бяльк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80). Гродз. вінагрэт, магчыма, з польск. winegret (цвёрдае ‑н‑) < франц. vinaigrette ’соус з воцату, алею і солі’ < франц. vinaigre ’воцат’ < vin ’віно’ і aigre ’кіслы’ (Даза, 752; Фасмер, 1, 316; Шанскі, 1, В, 99–100; КЭСРЯ, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́ша ’кулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макарон, мыкарон ’локшына’ (Гарэц., Шн. 3, Касп., Нас., Вешт.; полац., Нар. сл.; Бяльк.), ’мітусня’ (Нас.), макарона ’харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак’, ’страва з макароны’ (ТСБМ), макароны ’тс’ (Мат. Гом.). Гэта еўрапейскае слова запазычана яшчэ ў сярэдневякоўі, відавочна, праз польск. мову з італ. maccaroni, якое да грэч. μακαρία ’ежа з ячменнай мукі ці круп’ (Меер–Любке, 427; Фасмер, 2, 561; Махэк₂, 349; Брукнер, 319; Кохман, 84). Бел. макарона стала ж. р. пад уплывам локша, локшына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flaki ’кішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням. Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Flecke ’вантробы (страва)’ < с.-в.-ням. vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачонік ’мочаны яблык’ (Янк. 2, маз., Жыв. сл.), мачонкі, мачонікі ’мочаныя, салёныя, марынаваныя грыбы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл., КЭС, лаг.; Мат. Гом.; уздз., Нар. словатв.), ’ваўнянкі, Lactarius torminosus’ (Сл. ПЗБ; Жд. 1; лаг., Жыв. сл.), брасл. ’шампіньёны’ (Бел. хр. дыял.); лудз. мачонік ’макляк’ (Сл. ПЗБ), мачонка ’скарынка хлеба, размочаная ў страве’ (Юрч.; КЭС, лаг.), ’курыца, намочаная, каб не квактала’ (Касп.), мачонік ’блін’ (астрав., Сцяшк. Сл.), мачонікістрава з хлеба, намочанага ў жыжцы другой стравы’ (Касп.). Аддзеепрыметнікавыя ўтварэнні. Да мача́ць, мачы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)