Трады́цыя ’перадача ад пакалення да пакалення нормаў, звычаяў, поглядаў і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трады́ція ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. традиция, традыция ’тс’ (XVII ст.), якое праз ст.-польск. tradycyja (XVI ст.) з лац. trāditio (Булыка, Лекс. запазыч., 192) < trādĕre ’аддаваць’, ’перадаваць вусным шляхам’ < trans ’пера-’ і dare ’даць, даваць’ (Длугаш-Курчабова, 501–503; Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 615).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабо́р 1 пярабор, перабі́р, пярэбір, пярэбірак, пярэ́бірка ’пласт сена’ (ЛА, 2). Да пера- і біраць ’складваць сена пластамі’ (гл.), што адлюстроўвае зграбанне сена граблямі да ног.
Перабо́р 2 ’адтуліна ў жалейцы’ (брагін., Мат. Гом.), сюды ж віц. pirabór, якое Машынскі параўноўвае з харв. далмацінск. prebirač, луж. přeberawa, польск. позн. przebierka ’пішчалка ў дудзе’ (Машынскі, Atlas, 3). Ад перабіра́ць (пальцамі) — у выніку пераносу значэння ’перабіранне’ > ’адтуліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена ‑о́р‑ > ‑ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераста́нак ’перапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́н ’спыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́стань ’перапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestania ’бесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ператока 1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр. перетік ’тс’, рус. переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск. przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац. prielok ’плынь, працяканне’, славен. pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл. *per‑tekii, — рус. перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск. przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв. npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен. ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).
◎ Ператока 2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус. дыял. перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац. переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг. taktu ’аднагадовы баран’, тур. tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк. toq ’сыты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр. перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюха ’пустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск. heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакрэ́сніца ’скрыжаванне дарог’ (брагін., Нар. словатв.). Утворана пры дапамозе суф. ‑н‑іц‑а ад перакрэст, параўн. перакрэст ’скрыжаванне’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Да пера- (гл.) і ‑крэст, літар. хрэст < прасл. *krьstъ ’крыж’ < ’распяцце’ < ’Хрыстос’, якое са ст.-в.-ням. krist, christ. Сюды ж перакрэ́стак, перэкрэ́сток, перакростак, перакрэ́сце, перакростак/перахростак ’скрыжаванне дарог’ (Шатал., ТС, Ян., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), гродз. перакросткі ’прыстасаванне для сотаў у верхняй частцы вулея’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ равацца ’перавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат. svirat sviru ’вага- журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ. persisverti ’перавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)